Цыклагексанон
Цыклагексанон | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₆H₁₀O |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 203-631-1 |
SMILES | |
RTECS | GW1050000 |
ChemSpider |
Цыклагексанон — аліцыклічны кетон.
Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам ацэтону і мяты. Тэмпература плаўлення −40,2 °C , тэмпература кіпення 155,6 °C, шчыльнасць 0,946 г/см³ (пры тэмпературы 20 °C). Раствараецца ў вадзе (каля 7 % пры 20 °C), змешваецца з большасцю арганічных растваральнікаў, растварае нітрацэлюлозу, ацэтат цэлюлозы, тлушчы, воскі, многія прыродныя смолы, полівінілхларыд і інш. Мае ўсе характэрныя для кетонаў хімічныя ўласцівасці. У прамысловасці цыклагексанон атрымліваюць каталітычным акісленнем цыклагексану (звычайна ўтвараецца сумесь з цыклагексанолам) і каталітычным акісленнем цыклагексанолу.
Выкарыстоўваюць пераважна ў якасці сыравіны для атрымання капралактаму і адыпінавай кіслаты, сыравіны ў вытворчасці поліамідаў і ў якасці растваральніка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цыклагексанон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 142. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цыклагексанон