Цыльма
Цыльма | |
---|---|
руск. Ци́льма | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 21 500 км² |
Расход вады | 228 м³/с (за 54 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | Ціманскі краж |
• Месцазнаходжанне | Ціманскі краж |
• Каардынаты | 65°58′58,90″ пн. ш. 49°16′06,27″ у. д.HGЯO |
Вусце | Пячора |
• Месцазнаходжанне | сяло Усць-Цыльма |
• Каардынаты | 65°26′36,99″ пн. ш. 52°05′33″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Пячора → Пячорскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Рэспубліка Комі, Архангельская вобласць |
Код у ДВР | 03050300212103000078793 |
![]() |
|
Цыльма (руск.: Ци́льма[1][2]) — рака ў Расіі, у Рэспубліцы Комі і Архангельскай вобласці, левы прыток ракі Пячора.
Даўжыня ракі 374 км. Плошча вадазбору 21 500 км². Выток ракі знаходзіцца ў Ціманскім кражы[2]. У верхнім цячэнні цячэ на поўнач, затым паварочвае на ўсход. Спачатку цячэ па ненаселенай мясцовасці, у ніжнім цячэнні ўздоўж ракі праходзіць дарога і размешчаны некалькі пасёлкаў. Цыльма ўпадае ў Пячору насупраць пасёлка Усць-Цыльма. Сярэднегадавы расход вады 234 м³/с (за 54 км ад вусця — 228 м³/сек[3]). Аб’ём гадавога сцёку 7,196[3] км³/год. Жыўленне пераважна снегавое. У верхнім цячэнні рака мае паўгорны характар, ніжэй — раўнінная рака. Найбуйнейшыя прытокі — Косма, Тобыш (левыя), Мыла, Уса (правыя).
Рака суднаходная ў ніжнім цячэнні на 42[2] км (на 52 км[1][3], да сяла Трусава[1]).
Зноскі
- ↑ а б в Государственный водный реестр РФ (руск.)
- ↑ а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 476. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ а б в Рулёва С. Н. Цильма // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цильма // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 476. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Природа и природные богатства нашего края: библиографический указатель для школьников / сост. Л. Ф. Корнаухова. — Сыктывкар : Национальная детская библиотека Республики Коми им. С. Я. Маршака, 2011. — 56 с.