Цынга
Выгляд
| Цынга | |
|---|---|
| | |
| МКХ-11 | 5B56.0 |
| МКХ-10 | E54 |
| МКХ-10-КМ | E54 |
| МКХ-9 | 267 |
| OMIM | 240400 |
| DiseasesDB | 13930 |
| MedlinePlus | 000355 |
| MeSH | D012614 |
Цынга́ (сінонім скарбу́т, скорбут лац.: scorbutus) — хвароба, якая выклікаецца вострым недахопам вітаміну C (аскарбінавая кіслата). Сімптомы — млявасць, хуткі надыход стомы, паслабленне цягліцавага тонусу, рэўматоідны боль у крыжы і канечнасцях (асабліва ніжніх), расхістванне і выпадзенне зубоў; далікатнасць крывяносных сасудаў прыводзіць да кроватачывасці дзясен, кровазліцця ў выглядзе цёмна-чырвоных плям на скуры. Лячэнне і прафілактыка — нармальная забяспечанасць арганізма вітамінам C.
У цяперашні час
[правіць | правіць зыходнік]У 1932 годзе даказана, што цынга выклікана выключна недахопам вітаміну C і нічым іншым. Гэта дазволіла выкараніць цяжкія формы хваробы практычна па ўсім свеце (акрамя самых бедных краін).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цынга