Цыстын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цыстын
L-Cystine Structural Formula V1.svg
Агульныя
Хім. формула C₆H₁₂N₂O₄S₂
Рацыянальная формула C6H12N2O4S2
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 240,3 г/моль
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 247—249 °C °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 56-89-3
PubChem 67678
Рэг. нумар EINECS 200-296-3
SMILES
ChemSpider 60997

Цыстын (3,3-дытыобіс-2-амінапрапіёнавая кіслата) — дысульфід цыстэіна, заменная серазмяшчальная амінакіслата. У саставе многіх бялкоў і пептыдаўкераціне валасоў разам з цыстэінам да 18 %), у невялікай колькасці прысутнічае ў клетках усіх жывых арганізмаў.

Бясколерныя крышталі з малярнай масай 240,3, tпл 247—249 °C, дрэнна раствараецца ў мінеральных кіслотах і водных растворах шчолачаў.

За кошт цыстыну ў малекулах бялкоў утвараюцца папярочныя дысульфідныя сувязі, якія забяспечваюць іх фізіялагічную актыўнасць.

Біялагічная роля цыстыну тоесная цыстэіну і ўтвараецца з яго. Можа ператварацца ў піравінаградную кіслату (ацэтыл-КоА).

Генетычна абумоўленыя парушэнні абмену цыстыну прыводзяць да спадчыннай хваробы цыстынозу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]