Цыферблат
Цыфербла́т (ням.: Zifferblatt, даслоўна — «лісток з лікамі»), таксама сустракаецца падстрэ́лак — панэль гадзінніка з лічбамі; пласціна з дзяленнямі, якія абазначаюць гадзіны, хвіліны ці іншыя адзінкі вымярэння, і з пастаўленымі пад імі лічбамі (у гадзінніках і іншых вымяральных прыладах, напрыклад, у секундамерах).
У сонечным гадзінніку, у залежнасці ад тыпу і размяшчэння плоскасці, на якую адкідаецца цень стрыжня, адрозніваюцца экватарыяльныя, гарызантальныя і вертыкальныя цыферблаты.
Сучасныя гадзіннікі маюць нумары ад 1 да 12, надрукаваныя ў роўнаадлеглых інтэрвалах па перыметры цыферблата (якія паказваюць гадзіну), з лікам 12 у верхняй частцы. На шматлікіх мадэлях ёсць шэсцьдзясят кропак або ліній, раўнамерна размеркаваных у кольцы вакол вонкавага боку, для ўказання хвілін і секунд.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цыферблат