Цьеры Лерміт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цьеры Лерміт
фр.: Thierry Lhermitte
Дата нараджэння 24 лістапада 1952(1952-11-24)[1][2] (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Жан Лерміт[d]
Адукацыя
Прафесія комік, кінарэжысёр, сцэнарыст, тэатральны акцёр, кінаакцёр, акцёр, кінапрадзюсар, рэжысёр
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
IMDb ID 0508293
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цьеры Лерміт (фр.: Thierry Lhermitte; нар. 24 лістапада 1952, Булонь-Біянкур) — французскі акцёр, вядомы пераважна па ролях камедыйнага плана.

Разам з Крысціянам Клаўе і іншымі вядомымі акцёрамі з’яўляецца ўдзельнікам французскай трупы «Le Splendid».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Булонь-Біянкур. Цьеры Лерміт з’яўляецца праўнукам мастака Леона Лерміта, унукам неўролага і псіхіятра Жана Лерміта і пляменнікам неўролага Франсуа Лерміта.

Надзелены добрымі матэматычнымі здольнасцямі, Цьеры вырашыў скончыць эканамічныя курсы ў ліцэі Луі Пастэра у Нёі-сюр-Сен. Там ён пазнаёміўся ​​з Крысціянам Клаўе і Жэрарам Жуньё. Разам яны пачалі выступаць у Кафэ-Тэатр, дзе і стварылі трупу «Le Splendid». Пазней да іх далучаецца Мары-Анн Шазель. Некаторыя іх сцэнкі пазней экранізавалі.

У 1984 ён сыграў галоўную ролю ў фільме Клода Зідзі «Адчыніце, паліцыя!», якая прынесла яму вядомасць. У далейшым акцёр з’явіўся і ў двух працягах культавай кінакамедыі.

Мае траіх дзяцей: Астрэ, Віктора і Луізу.

Зноскі

  1. Thierry Lhermitte // GeneaStar
  2. Thierry Lhermitte // Roglo — 1997. — 9000000 экз.