Арсенал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Цэйхгауз)
Стары арсенал на Дольнім замку ў Вільні

Арсенал (фр.: arsenal, італ.: arsenale ад араб. ‏دار الصناعة‎‎ dār as-sināʿa - майстэрня), або цэйхгауз - будынак для захавання зброі, боепрыпасаў і іншага вайсковага рыштунку, часткова для вырабу і рамонту.

На Беларусі ўзводзіліся арсеналы ў буйных замках і гарадах. Звычайна былі мураваныя, што было звязана з захаваннем лёгка запальваючыхся рэчываў, але таксама будаваліся і драўляныя. Як правіла арсеналы былі аднапавярховымі. Унутры падзяляліся на памяшканні для захавання ручной вагняпальнай зброі, гарматаў і рознага кшталту вайсковага рыштунку і боепрыпасаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5