Цэнале́ставыя, пацукападобныя апосумы (Caenolestidae) — сямейства амерыканскіх сумчатых млекакормячых, адзінае сучаснае ў атрадзе цэналестаў (Paucituberculata).
Даўжыня цела 10—13 см, хваста 6—12 см. Знешне падобныя да пацукоў ці землярыек. Валасяное покрыва шчыльнае і мяккае, на спіне бура-шэрае або цёмна-бурае, на бруху святлейшае. Галава падоўжаная, канічная. Хвост укрыты кароткімі грубымі валаскамі. Канечнасці пяціпальцыя, заднія даўжэйшыя за пярэднія. У маладых самак зрэдку ёсць вывадкавая сумка, у дарослых адсутнічае.
Вядомы з эацэнуПаўднёвай Амерыкі. Падзяляюцца на 3 сучасных роды, 7 відаў. Пашыраны ў лясах і гарах (да 4200 м) Паўднёвай Амерыкі. Кормяцца пераважна беспазваночнымі.