Цэнтральнаякуцкая раўніна
Выгляд
Цэнтральнаякуцкая раўніна | |
---|---|
руск.: Центральноякутская равнина, якуцк.: Саха сирин ортоку намтала | |
Каардынаты: 64°30′ пн. ш. 121°00′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Расія, Якуція |
Вышыня над узроўнем мора | 400 м |
Рэкі | Лена, Вілюй, Марха, Цюнг, Ліндэ |
Цэнтральнаякуцкая раўніна, Цэнтральнаякуцкая нізіна, Вілюйская нізіна[1] (руск.: Центральноякутская равнина, якуцк.: Саха сирин ортоку намтала) — раўніна на тэрыторыі Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Якуціі.
Знаходзіцца ў міжрэччы рэк Лена і Вілюй. Уяўляе з сябе плоскую, моцна забалочаную раўніну, падзеленую далінамі рэк. Вышыні складаюць 60—400 м. Пашырана вечная мерзлата. На раўніне вялікая колькасць азёр тэрмакарставага паходжання, аласы і булгуняхі. Большая частка раўніны занятая лістоўнічнымі і лістоўнічна-хваёвымі лясамі. Месцамі бярозавыя лясы і лугавы стэп. Клімат рэзка кантынентальны.
На раўніне маюцца радовішчы каменнага вугалю, жалезных і поліметалічных руд, золата, алмазаў, слюды, прыроднага газу.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 173—174. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).