Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цэнтральная навуковая бібліятэка
імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
CSL BY.png
Краіна
Адрас
Заснавана 16 лютага 1925
Філіялы 11
Фонд
Склад фонду нацыянальныя і замежныя навуковыя дакументы ўніверсальнага профіля
Аб'ём фонду каля 5 млн. адзінак[1]
Доступ і карыстанне
Абслугоўванне
Іншая інфармацыя
Дырэктар Аляксандр Іванавіч Груша, канд. гіст. навук
Вэб-сайт csl.bas-net.by

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі англ.: The Yakub Kolas Central Scientific Library of National Academy of Sciences of Belarus (афіцыйная назва Дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі») — найбуйнейшая інфармацыйная ўстанова, якая забяспечвае дзейнасць вучоных і спецыялістаў Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бібліятэку заснавалі 16 лютага 1925 года пры Інстытуце беларускай культуры. Ад заснавання яна атрымлівала абавязковы асобнік навуковай перыёдыкі Расіі. У 1926 годзе вяла абмен з 100 кнігасховішчамі СССР і 74-ма ў ЗША, Канадзе, Германіі, Польшчы і Францыі. У 1927 годзе мела 32230 кніг, выпісвала 69 савецкіх і 23 замежных найменняў часопісаў. Паводле пастановы ўраду Беларускай ССР ад 15 студзеня 1934 года пачала атрымліваць поўны абавязковы асобнік кніг, брашур і перыядычных выданняў, геаграфічных і тапаграфічных карт. Пастановай № 630 ад 25 мая 1948 г. урад Беларускай ССР надаў бібліятэцы імя Вісарыёна Бялінскага. З 1956 года носіць імя Якуба Коласа (1882—1956)[2]. У 1959 годзе яна вяла абмен з 192 кнігасховішчамі СССР і 153-ма замежнымі ў 32 краінах. У 1965 мела 6 тыс. чытачоў, якім выдала 300 тыс. кніг. У 1967 годзе атрымала 7-павярховы будынак з 10-ярусным кнігасховішчам. За 590 тыс. наведванняў у 2009 годзе 37 тыс. чытачоў атрымалі 1801 тыс. выданняў.

Кіраўнікі:

  1. Ян Серада (1925—1927)
  2. Клімент Гурвіч (1927-1929)
  3. Дзмітрый Даўгяла (1929-1937)
  4. Барыс Сянько (1937)
  5. Іван Косараў (1937-1941)
  6. Восіп Шыманоўскі (1941-1950)
  7. М. А. Вільгусевіч (1950-1952)
  8. Ф. В. Сцепанюк (1952-1960)
  9. Міхаіл Стрыжонак (19611994)
  10. С. М. Емяльянава (1994-1998)
  11. Наталля Бярозкіна (1998—2013)
  12. Аляксандр Іванавіч Груша (з 2014).

Аддзелы[правіць | правіць зыходнік]

Кабінет Пятра Глебкі, аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў
  1. Адміністрацыя
  2. Навукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўства
  3. Аддзел навуковага фарміравання фондаў
  4. Аддзел маркетынгавых камунікацый
  5. Аддзел навуковай апрацоўкі дакументаў
  6. Аддзел арганізацыі асноўнага фонду
  7. Аддзел абслугоўвання чытачоў
  8. Аддзел праграмнага і тэхнічнага забеспячэння навуковых даследаванняў
  9. Аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў
  10. Аддзел лінгвістычнага забеспячэння
  11. Навукова-бібліяграфічны аддзел
  12. Аддзел інфармацыйных рэсурсаў
  13. Аддзел ксеракапіравання і пераплёту
  14. Гаспадарчы аддзел

Зноскі

  1. Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пра фонды (руск.)  (18 лютага 2011). Праверана 9 лістапада 2011.
  2. Міхаіл Стрыжонак. Бібліятэка цэнтральная навуковая // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1996. — Т. 3. — С. 145. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]