Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт
венг.: Közép-európai Egyetem,
ням.: Zentraleuropäische Universität
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва венг.: Közép-európai Egyetem,
ням.: Zentraleuropäische Universität
Міжнародная назва англ.: Central European University
Заснаваны 1991
Рэктар Шаліні Рандэрыя[d]
Студэнты 1 500[1]
Размяшчэнне Будапешт, Вена
Сайт ceu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт (венг.: Közép-európai Egyetem, ням.: Zentraleuropäische Universität, англ.: Central European University) — прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібамі ў Будапешце і Вене. Навучанне вядзецца на англійскай мове. Установа мае падвойную венгерскую і амерыканскую акрэдытацыю.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Методыка выкладання ўстановы апелюе да адукацыйных традыцый амерыканскіх універсітэтаў. Універсітэт заахвочвае студэнтаў і выкладчыкаў праводзіць параўнальныя і міждысцыплінарныя даследаванні. Установа адрозніваецца міжнародным характарам: штогод ва ўніверсітэце прымаюць больш за 1500 замежных студэнтаў з больш чым 100 краін і каля 300 выкладчыкаў з больш чым 30 дзяржаў. Большасць студэнтаў атрымліваюць поўнае або частковае пакрыццё выдаткаў на навучанне і пражыванне ў Будапешце дзякуючы стыпендыяльнай сістэме, якая фінансуецца Джорджам Сорасам, які з’яўляецца адным з заснавальнікаў установы.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяржаўнага кіравання
  • Эканомікі і бізнесу
  • Філасофіі
  • Гендэрных даследаванняў
  • Гісторыі
  • Кагнітывістыкі
  • Прыкладной матэматыкі
  • Навук аб навакольным асяроддзі
  • Паліталогіі
  • Права
  • Сацыялогіі і сацыяльнай антрапалогіі
  • Міжнародных адносін
  • Сярэднявечных навук
  • Нацыяналістычных навук
  • Школа сацыяльнай палітыкі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.ceu.edu/ceupu/fakten