Цэнтральна-Ланкашырскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Цэнтральна-Ланкашырскі ўніверсітэт
англ.: University of Central Lancashire
Preston Business Centre, University of Central Lancs - geograph.org.uk - 28324.jpg
Арыгінальная назва англ.: University of Central Lancashire
Заснаваны 1828
Год рэарганізацыі 1992
Студэнты 28 850
Размяшчэнне Прэстан, Англія
Сайт uclan.ac.uk
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Цэнтральна-Ланкашырскі ўніверсітэт (англ.: University of Central Lancashire) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Прэстан.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт мае свае карані ў Інстытуце распаўсюджвання карысных ведаў, заснаваным у 1828 годзе. Пасля ён вядомы як Харысаўскі мастацкі каледж, затым Прэстанскі політэхнічны інстытут, затым Ланкашырскі політэхнічны інстытут. У 1992 годзе Таемны савет надаў яму статус універсітэта. Ён з'яўляецца 19-м універсітэтам па колькасці студэнтаў у Вялікабрытаніі.

Універсітэт знаходзіцца ў гарадскім кампусе ў Прэстане; іншыя ў Бернлі, Уэстлэйксе у Заходняй Камбрыі (для даследчых праграм, звязаных з ядзернай і энергетыкай) і кампус на Кіпры, адкрыты ў кастрычніку 2012 года.

Універсітэт мае студэнтаў і даследчыкаў з больш чым 100 краін і супрацоўнічае са 125 міжнароднымі інстытуцыямі. Ён мае базу ў кітайскім парку Шэньчжэньскага віртуальнага ўніверсітэта, праводзіць сумесныя даследаванні з некаторымі вядучымі ўніверсітэтамі Кітая ў галіне нанатэхналогій, ачыстцы вады і пажаратаксічнасці.

Універсітэт мае 98 прафесараў, больш за 600 навуковых супрацоўнікаў і 763 студэнтаў-даследчыкаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]