Цэнтральны банк Рэспублікі Арменія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цэнтральны банк Рэспублікі Арменія
Штаб-кватэра Сцяг Арменіі Ерэван, Арменія
Прэзідэнт
(старшыня)
Артур Джавадзян
Валюта армянскі драм
Вэб-сайт http://www.cba.am

Цэнтральны банк Рэспублікі Арменія (ЦБА, ЦБ РА) (арм.: Հայաստանի Հանրապետության Կենտրոնական Բանկ) — юрыдычная асоба, адзіным заснавальнікам якой з'яўляецца Рэспубліка Арменія, з'яўляецца органам банкаўскага рэгулявання і банкаўскага нагляду.

Асноўнай задачай Цэнтральнага банка з'яўляецца забеспячэнне стабільнасці цэн у краіне. Задачамі Цэнтральнага банка таксама з'яўляюцца забеспячэнне неабходных умоў для стабільнасці, ліквіднасці, плацежаздольнасці і нармальнага функцыянавання банкаўскай сістэмы Рэспублікі Арменія і стварэнне і развіццё эфектыўнай плацёжна-разліковай сістэмы. Пры выкананні сваіх паўнамоцтваў Цэнтральны банк не залежыць ад выканаўчай улады.

Старшыня Цэнтральнага банка з'яўляецца вышэйшай службовай асобай Цэнтральнага банка. Старшыня Цэнтральнага банка прызначаецца Нацыянальным Сходам па прапанове Прэзідэнта Рэспублікі Арменія тэрмінам на шэсць гадоў. Намеснік Старшыні Цэнтральнага банка прызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Арменія тэрмінам на шэсць гадоў, члены савета Цэнтральнага банка — тэрмінам на пяць гадоў.

Старшыня Цэнтральнага банка Арменіі — Артур Джавадзян.

Намеснік Старшыні Цэнтральнага банка — Нерсес Ерыцян.

Члены Савета Цэнтральнага банка — Алег Агасян, Ашот Мкртчан, Артур Сцепанян, Арменак Дарбінян, Вахтанг Абрамян.

Цэнтральны банк дзейнічае ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і законамі Рэспублікі Арменія. У адпаведнасці з законам Законам «Аб Цэнтральным Банку Рэспублікі Арменія», Цэнтральны банк у мэтах рэалізацыі сваіх задач:[1]

  • выпускае валюту Рэспублікі Арменія, арганізуе і рэгулюе грашовы зварот;
  • ажыццяўляе банкаўскае абслугоўванне Урада;
  • з'яўляецца фінансавым агентам і кансультантам Урада;
  • ліцэнзуе банкі, у прадугледжаных законам выпадках — і іншых асоб, рэгулюе і кантралюе іх дзейнасць;
  • у якасці крэдытора апошняй інстанцыі дае банкам крэдыты;
  • рэгулюе і кантралюе дзейнасць грашова-крэдытнай сістэмы;
  • валодае, выкарыстоўвае і распараджаецца міжнароднымі рэзервамі Рэспублікі Арменія.

Цэнтральны банк Арменіі з'яўляецца заснавальнікам нацыянальнай аплатнай сістэмы разлікаў па пластыкавых картах Арменіан Кард.

Зноскі