Цэнтральны фронт
Выгляд
| Цэнтральны фронт Цэнтр.Ф | |
|---|---|
| руск.: Центральный фронт | |
| | |
| Гады існавання | 24 ліпеня 1941 - 20 кастрычніка 1943 |
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | Узброеныя сілы СССР |
| Тып | Фронт |
| Удзел у | Вялікая Айчынная вайна |
| Камандзіры | |
| Вядомыя камандзіры | Камандуючыя войскамі, гл. спіс |
Цэнтральны фронт — аператыўнае аб’яднанне савецкіх войскаў з 15 лютага да 20 кастрычніка 1943 года (камандуючы — генерал арміі Канстанцін Ракасоўскі), у Другой сусветнай вайне.
Войскі фронту вялі баявыя дзеянні на тэрыторыі Курскай і Арлоўскай абласцей, удзельнічалі ў 1943 годзе ў Курскай бітве, пры Чарнігаўска-Прыпяцкай наступальнай аперацыі нанеслі галоўны ўдар ворагу на Канатопскім кірунку і ў жніўні 1943 года ўступілі на землі Украіна. На працягу жніўня-верасня яны адваявалі частку Сумскай, Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцей. 20 кастрычніка 1943 года Цэнтральны фронт перайменаваны ў Беларускі фронт (пазней — Першы Беларускі фронт).