Раўбічы (спартыўны комплекс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лагатып спарткомлексу

Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы». Комплекс адкрыўся 24 лютага 1974 года. Размешчаны за 20 км ад цэнтра сталіцы Беларусі, Мінска і ў 25 км ад Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

Спартыўны комплекс з трампліна
Трампліны
Спарткомплекс на беларускіх рублях

Архітэктура ўсіх збудаванняў комплексу вырашана ў адзіных буйных, дынамічных формах, якія адрозніваюцца спічастымі кампазіцыямі і гарманічна ўпісваюцца ў ландшафт, паўтараючы яго пагорысты рэльеф[1].

Мае лыжныя трампліны (20, 40 і 60 метраў) і акрабатычныя схілы для фрыстайла. Існуюць лыжныя трасы павышанай складанасці агульнай працягласцю 20,5 км, адпаведныя сусветным стандартам, стрэльбішча, абсталяванае 36 механічнымі мішэнямі. Для летніх відаў спорту прадугледжаны лыжаролерная траса са спецыяльным пакрыццём даўжынёй 6,2 км, ролікадром для заняткаў канькабежцаў, пляцоўкі для футбола, валейбола, баскетбола і гандбола, тэнісныя корты са штучным пакрыццём, грабны канал на Раўбіцкім вадасховішчы[2].

Праходзяць спаборніцтвы па розных зімовых відах спорту – біятлону, лыжах, фрыстайлу, скачках з трампліна. У Раўбічах прайшлі 4 чэмпіянаты свету па біятлоне, Кубак свету па лыжных гонках, этапы Кубка Еўропы па фрыстайле. Міжнародны саюз біятлону прысвоіў спарткомплексу вышэйшую катэгорыю «А».

У 2009 годзе адкрыўся крыты каток. У 20102014 гадах былі рэканструяваны акрабатычны схіл для фрыстайлу, медыка-аднаўленчы цэнтр, лыжаролерная траса, біятлонны стадыён і стрэльбішча, інжынерныя сеткі і кацельня, а таксама ў цэлым ажыццёўлена добраўпарадкаванне ўсяго комплексу[3].

На працягу 2015 года будзе ўведзена ў эксплуатацыю футбольнае поле з універсальным пакрыццём для хакея на траве, тэніса, футбола, у 2016 годзе запланавана заканчэнне будаўніцтва крытага басейна і гасцініцы[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]