Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта
| Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта (SEW UW) | |
|---|---|
| | |
| Арыгінальная назва | польск.: Studium Europy Wschodniej Uniwersytetu Warszawskiego |
| Міжнародная назва | Centre for East European Studies |
| Дата заснавання | 1990 |
| Тып | навучальна-даследчае падраздзяленне |
| Дырэктар | Ян Маліцкі |
| Супрацоўнікі | 53 (на 2025 год) |
| Навуковыя супрацоўнікі | 41 (на 2025 год) |
| Аспірантура | ёсць |
| Размяшчэнне |
|
| Юрыдычны адрас | вуліца Кракаўскае прадмесце, 26/28 (Палац Тышкевічаў-Патоцкіх) |
| Сайт | studium.uw.edu.pl |
Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (ЦДУЕ; польск.: Studium Europy Wschodniej, скарочана SEW) — даследча-навучальнае падраздзяленне Варшаўскага ўніверсітэта (Польшча), заснаванае ў 1990 годзе. Першапачаткова дзейнічала як Цэнтр даследаванняў праблем нацыянальнасцей Савецкага Саюза і Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
З’яўляецца адной з вядучых устаноў Польшчы ў галіне ўсходазнаўства. Цэнтр рыхтуе бакалаўраў і магістраў, мае аспірантуру, вядзе шырокую выдавецкую дзейнасць і адмініструе шэраг стыпендыяльных праграм, у тым ліку для беларусаў[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя ўстановы сягае каранямі ў падпольную дзейнасць часоў ПНР. У 1981 годзе навуковы супрацоўнік Гістарычнага інстытута Варшаўскага ўніверсітэта Ежы Таргальскі заснаваў падпольны часопіс «Obóz» («Лагер»), прысвечаны праблемам народаў камуністычнага лагера[2]. Увосень 1983 года дактарант Гістарычнага інстытута Ян Маліцкі стварыў падпольны Інстытут Усходняй Еўропы. У маі 1985 года, пасля арышту Яна Маліцкага падчас ваеннага становішча, дзейнасць інстытута была прыпынена да 1989 года[2].
У 1990 годзе ў Варшаўскім універсітэце быў афіцыйна створаны Цэнтр даследаванняў праблем нацыянальнасцей Савецкага Саюза і Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Яго першым кіраўніком стаў прафесар-цюркюлог Тадэвуш Майда, а сузаснавальнікамі — Анджэй Ананіч і Ян Маліцкі. У 1991 годзе была заснавана Усходняя летняя школа. Пасля распаду СССР у 1991 годзе назву ўстановы змянілі на Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі[2].
Пасля 1998 года ўстанова атрымала сучасную назву — Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (SEW). 26 кастрычніка 1998 года прэм’ер-міністр Польшчы Ежы Бузэк урачыста адкрыў магістратуру па спецыяльнасці «Усходнія даследаванні»[2]. У сакавіку 2004 года ва Уроцлаве была арганізавана першая Усходняя зімовая школа[3].
У 2006 годзе Цэнтр стаў ініцыятарам стварэння Узнагароды імя Льва Сапегі і Стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага[4]. 14 лістапада 2015 года пры Цэнтры быў адкрыты Цэнтр беларускіх даследаванняў, дзе пачалі працаваць навукоўцы, звольненыя з ВНУ Беларусі па палітычных матывах[5].
Структура і кіраванне
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтр месціцца ў Варшаве на вуліцы Кракаўскае прадмесце ў палацы Тышкевічаў-Патоцкіх (дом № 32), дзе таксама знаходзяцца Цэнтр польскай мовы і культуры для замежнікаў, Інстытут музыкалогіі і Музей Варшаўскага ўніверсітэта[6].
Па стане на 2025 год у Цэнтры працаваў 41 выкладчык (сярод іх 12 беларускіх навукоўцаў) і 12 супрацоўнікаў адміністрацыі[7][8].
Кіраўнікі Цэнтра:
- Тадэвуш Майда (1990—1998)[9];
- Ян Маліцкі (з 1998 года)[9].
Намеснікамі дырэктара з’яўляюцца Алена Красоўская і Адам Эберхарт[10].
Цэнтр мае замежныя прадстаўніцтвы (станцыі): у Тбілісі (з 2006 года), Кіеве (на базе Кіева-Магілянскай акадэміі, з 2015 года) і Вільнюсе (з 2022 года)[11].
Цэнтр беларускіх даследаванняў
[правіць | правіць зыходнік]Пры ЦДУЕ дзейнічае Цэнтр беларускіх даследаванняў (ЦБД). У яго склад уваходзіць Беларуская аналітычная майстэрня пад кіраўніцтвам сацыёлага Андрэя Вардамацкага. У ЦБД працуюць: дактары навук Тадэвуш Гавін, Аляксандр Краўцэвіч, Генадзь Сагановіч, Аляксандр Смалянчук, Іна Соркіна, Сяргей Токць, Андрэй Чарнякевіч, а таксама Таццяна Касатая і Ігар Кузьмініч[12].
Навучальны працэс
[правіць | правіць зыходнік]Навучанне вядзецца ў галіне гуманітарных (гісторыя, культуралогія, лінгвістыка) і грамадскіх навук (сацыялогія, паліталогія, геаграфія). Падрыхтоўка ажыццяўляецца па шасці рэгіянальных кірунках: Усходняя Еўропа, Расія, Цэнтральная Азія, Каўказ, Цэнтральная Еўропа і Балканы[1].
Праграма ўключае:
- Бакалаўрыят (3 гады).
- Магістратуру (2 гады). Уключае абавязковую паездку па краінах рэгіёна, што вывучаецца[13].
- Аспірантуру (паслядыпломнае навучанне). Праграмай кіруе Усходазнаўчы факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. Даследаванні ахопліваюць такія тэмы, як усходняя палітыка Польшчы, саветалогія, нацыянальныя пытанні, геапалітыка, энергетычная бяспека, спецслужбы СССР і Расіі. Кіраўніком аспірантуры з’яўляецца Павел Коваль[14].
Пры Цэнтры з 1999 года дзейнічае Школа ўсходніх моў, якая прапануе навучанне 27 мовам (у тым ліку беларускай). Курс разлічаны на 2 гады (240 гадзін) і завяршаецца экзаменам. Школу ўзначальвае Інга Катанская[15].
Стыпендыяльныя праграмы
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтр адміністраваў наступныя праграмы:
- Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага (з 2006 года) — для рэпрэсаваных беларусаў[16].
- Усходняя стыпендыя (з 2001 года) — для даследчыкаў з краін рэгіёна[17].
- Праграма для маладых навукоўцаў (з 2003 года) — 9-месячнае стажаванне для выпускнікоў з краін СНД[18].
- Праграма імя Лэйна Кіркланда (з 2000 года)[19].
- Стыпендыя дыпламатыі[20].
- Стыпендыя Вольнага беларускага ўніверсітэта (з 2020 года) — анлайн-аспірантура для беларускіх выкладчыкаў[21].
Усходнія школы і канферэнцыі
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтр рэгулярна арганізуе:
- Усходняя летняя школа (з 1991 года) — трохтыднёвая праграма для маладых даследчыкаў[22].
- Усходняя зімовая школа (з 2004 года) — для студэнтаў апошніх курсаў з краін былога СССР[23].
- Варшаўская ўсходнееўрапейская канферэнцыя (Warsaw East European Conference) — штогадовы міжнародны форум, які праводзіцца з 2004 года[24].
- Каўказазнаўчая канферэнцыя імя Святога Рыгора Перадзэ (з 2002 года)[25].
- Праметэйская канферэнцыя (з 2011 года)[26].
- Канферэнцыя «Каўказ пасля 1991 года» (з 2013 года)[27].
- Каўказазнаўчая канферэнцыя імя Тадэвуша Свентахоўскага[28].
- Студэнцкая канферэнцыя (з 2001 года)[29].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтр уручае некалькі прэстыжных узнагарод за ўклад у развіццё навукі і грамадзянскай супольнасці:
- Узнагарода імя Льва Сапегі — заснавана ў 2006 годзе. Прысуджаецца грамадзянам Беларусі за заслугі ў развіцці грамадзянскай супольнасці і будаўніцтве незалежнай, дэмакратычнай Беларусі. Лаўрэат атрымлівае магчымасць гадавога стажавання ў пяці польскіх універсітэтах. Сярод лаўрэатаў: Валянцін Голубеў, Язэп Янушкевіч, Сяргей Токць, Алесь Жлутка, Уладзімір Ляхоўскі, Алесь Лагвінец, Пётр Рудкоўскі, Іна Соркіна, Аляксандр Смалянчук, Артур Клінаў, Аляксандр Фядута, Ігар Мельнікаў, Кацярына Крывічаніна, Мікола Волкаў, Максім Макараў, Андрэй Скурко[30][31].
- Узнагарода імя Івана Выгоўскага (з 2014 года) — для грамадзян Украіны[32].
- Узнагарода імя Юльюша Бардаха — за даследаванні спадчыны ВКЛ[33].
- Узнагарода «Усходняга агляду» (з 1994 года) — за лепшую навуковую кнігу пра Усходнюю Еўропу[34].
- Узнагарода імя Тытуса Філіповіча (з 2018 года) — для даследчыкаў з краін Каўказа[35].
- Узнагарода імя Святога Рыгора Перадзэ (з 2010 года)[36].
- Узнагарода імя Ядвігі і Збігнева Крушэўскіх — за доктарскія дысертацыі пра межы Польшчы ў ХХ стагоддзі[37].
Выдавецкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтр выдае шэраг перыядычных выданняў і кніжных серый:
- Часопіс «Obóz» (Лагер) — заснаваны ў 1981 годзе як падпольнае выданне[38].
- Часопіс «Przegląd Wschodni» (Усходні агляд) — выдаецца з 1991 года[39].
- Часопіс «Pro Georgia» (Про Грузія) — штогоднік, выходзіць з 1991 года[40].
- Часопіс «Nowy Prometeusz» (Новы Праметэй) — прысвечаны праблематыцы краін былога СССР[41].
- «Warsaw East European Review» (Варшаўскі ўсходнееўрапейскі агляд) — штогоднік з матэрыяламі канферэнцый[42].
- «Штогоднік Цэнтра ўкраінскіх даследаванняў»[43].
- «Гадавік Цэнтра беларускіх даследаванняў»[44].
- Аналітыка «Беларусь і Украіна ў рэгіёне»[45].
- Кніжная серыя «Бібліятэка Усходняй Еўропы» (да 1998 года — «Бібліятэка „Обоза“»)[46].
- Інфармацыйны бюлетэнь «Oboz» («Вывучэнне»)[47].
Міжнароднае супрацоўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтр актыўна супрацоўнічае з універсітэтамі Украіны і Грузіі. У 2006 годзе быў створаны кансорцыум з украінскімі ВНУ (уключаючы Кіева-Магілянскую акадэмію, Украінскі каталіцкі ўніверсітэт і інш.), які дазваляе рэалізоўваць сумесныя магістэрскія праграмы і абмен студэнтамі[48]. У Грузіі з 2007 года дзейнічае Каўказская станцыя Варшаўскага ўніверсітэта пры Тбіліскім дзяржаўным універсітэце, а таксама наладжана супрацоўніцтва з універсітэтам у Горы[49]. Таксама Цэнтр удзельнічае ў праграме «Erasmus Mundus» для абмену з краінамі Еўрасаюза[50].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Пра ўсходазнаўства (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ а б в г Гісторыя і сучаснасць (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 3 ліпеня 2025.
- ↑ Юры Ліхтаровіч. Ва Уроцлаве пачалася сёмая „Ўсходняя зімовая школа”. Беларуская служба Польскага радыё (1 сакавіка 2010). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Польшча аднавіла набор на праграму Каліноўскага. Радыё Свабода (9 чэрвеня 2017). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ У Польшчы заснаваны цэнтар, дзе будуць працаваць звольненыя ў Беларусі навукоўцы. Радыё Свабода (10 лістапада 2015). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Ганна Каржэква-Юзэфовіч [і інш.] Uniwersytet Warszawski, miejsca, fakty, liczby. — Варшава: Варшаўскі ўніверсітэт, 2018. — 87 с. — ISBN 978-83-235-3014-5.
- ↑ Выкладчыкі (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 3 ліпеня 2025.
- ↑ Адміністрацыйныя супрацоўнікі (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ а б Кадры (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 3 ліпеня 2025.
- ↑ Кіраўніцтва (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Віленская станцыя (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Цэнтр беларускіх даследаванняў (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Магістратура ўсходазнаўства (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Аспірантура ўсходазнаўства (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Школа ўсходніх моў (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Стыпендыяльная праграма Урада Рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Усходняя стыпендыя (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Праграма Урада Польшчы для маладых навукоўцаў (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Праграма імя Лэйна Кіркланда (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Праграма дыпламатыі (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Вольны беларускі ўніверсітэт (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Усходняя летняя школа (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Усходняя зімовая школа (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Варшаўская ўсходнееўрапейская нарада (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Каўказазнаўчая сесія імя Святога Рыгора Перадзэ (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Праметэйская нарада (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Нарада «Каўказ пасля 1991 года» (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Каўказазнаўчая сесія для маладых навукоўцаў імя Тадэвуша Свентахоўскага (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Студэнцкая нарада (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Узнагарода імя Льва Сапегі (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Лаўрэаты ўзнагароды імя Льва Сапегі (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Узнагарода імя Івана Выгоўскага (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Узнагарода імя Юльюша Бардаха (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Узнагарода «Усходняга агляду» (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Узнагарода імя Тытуса Філіповіча (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Узнагарода імя Святога Рыгора Перадзэ (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Узнагарода імя Ядвігі і Збігнева Крушэўскіх (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ «Obóz» (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ «Przegląd Wschodni» (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ «Pro Georgia» (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ «Nowy Prometeusz» (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ «Warsaw East European Review» (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ «Штогоднік Цэнтра ўкраінскіх даследаванняў» (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ «Гадавік Цэнтра беларускіх даследаванняў» (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Аналітычная група «Беларусь і Украіна ў рэгіёне» (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Серыя «Бібліятэка Усходняй Еўропы» (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Інфармацыйны бюлетэнь «Вывучэнне» (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Кансорцыум Варшаўскага ўніверсітэта з украінскімі ўніверсітэтамі (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Супрацоўніцтва з грузінскімі ВНУ (польск.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.
- ↑ Міжнародны абмен праз «Erasmus» (англ.). Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (8 лютага 2025). Праверана 7 ліпеня 2025.