Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Размяшчэнне Мінск, вуліца Сурганава, 1, корпус 2.
Тып арганізацыі навуковая арганізацыя[d]
Афіцыйныя мовы Руская, Беларуская
Кіраўнікі
Дырэктар Аляксандр Іванавіч Лакотка
Першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец
Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Валерый Іванавіч Жук
Заснаванне
Дата заснавання 2012
cbcll.basnet.by
Партрэт Андрэя Укольскага Невядомы мастак, Канец XVIII ст. З калекцыі аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры — навуковы цэнтр у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у складзе Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў. Асноўнай мэтай Цэнтра з’яўляецца правядзенне навуковых даследаванняў у галінах мастацтвазнаўства, этнаграфіі, этналогіі, фалькларыстыкі, мовы і літаратуры. Цэнтр з’яўляецца дзяржаўнай юрыдычнай асобай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў 2012 годзе ў выніку аб’яднання Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы і Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. У 2015 была адноўлена дзейнасць Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы і Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, якія разам з Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы ўвайшлі ў склад Цэнтра ў якасці філіялаў.

На 1 мая 2015 колькасць супрацоўнікаў Цэнтра складала 203 чал., у тым ліку 2 акадэміка, 5 членаў-карэспандэнтаў, 27 дактароў навук, 89 кандыдатаў навук[1].

Адміністрацыя[правіць | правіць зыходнік]

Дырэктар цэнтра — акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Іванавіч Лакотка; першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце — акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец; намеснік дырэктара па навуковай рабоце — Валерый Іванавіч Жук — дырэктар філіяла «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы».

Кірункі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Вывучэнне этнакультурных працэсаў на тэрыторыі Беларусі; міжэтнічных сувязей беларусаў, рускіх, украінцаў і іншых народаў у сферы матэрыяльнай і духоўнай культуры.
  • Распрацоўка праблем гісторыі і тэорыі беларускага мастацтва, антрапалогіі культуры.
  • Вывучэнне сістэмы беларускай мовы на розных этапах яе развіцця.
  • Правядзенне сацыялінгвістычных, супастаўляльных і параўнальна-тыпалагічных даследаванняў.
  • Падрыхтоўка слоўнікаў беларускай мовы, у тым ліку перакладных беларуска-іншаславянскіх і іншаславянска-беларускіх.
  • Выяўленне і аналіз асноўных тэндэнцый і заканамернасцей гістарычнага і сучаснага літаратурнага працэсу.
  • Вывучэнне праблем гісторыі літаратуры і літаратурных сувязей у славянскім свеце і за яго межамі.
  • Даследаванне літаратурнай спадчыны Беларусі, у тым ліку падрыхтоўка акадэмічных выданняў збораў твораў класікаў беларускай літаратуры, літаратурных помнікаў[1].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Запрашаем!. Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Праверана 7 снежня 2023.