Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій НАН Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій НАН Беларусі
(ЦСАТ НАН Беларусі)
Дата заснавання 2009
Тып дзяржаўнае прадпрыемства
дырэктар Юрый Васільевіч Трафімаў
Юрыдычны адрас  Беларусь, 220090, Мінск, Лагойскі тракт, 20.
Сайт ledcenter.by

Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій НАН Беларусі  — навукова-вытворчае прадпрыемства ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе Інстытут электронікі НАН Беларусі быў далучаны да Інстытута фізікі.

У 2009 годзе быў утвораны Цэнтр.[1] У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.10.2011 № 494 «Аб удасканаленні арганізацыйнай структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» было створана Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка» у форме самастойнай юрыдычнай асобы. У яго склад быў уключаны і ЦСАТ.

Напрамкі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • выраб шырокага спектру святлодыёдных выпраменьвальнікаў для вырошчвання зялёных і іншых культур у цяплічных умовах
  • вытворчасць святлодыёдных вулічных свяцільнікаў і пакаёвых свяцілень для асвятлення прамысловых, гандлёвых і складскіх памяшканняў
  • дробнасерыйная вытворчасць прадукцыі і яе кампанентаў на аснове святлодыёдаў[2]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]