Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі
Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі | |
---|---|
Міжнародная назва | Center for System Analysis and Strategic Studies of the National Academy of Sciences of Belarus |
Дата заснавання | 27 мая 1999 |
Рэарганізавана | 5 сакавіка 2002 |
Тып | дзяржаўная навуковая ўстанова |
Дырэктар | Валерый Валер'евіч Ганчароў |
Метро | Акадэмія навук |
Юрыдычны адрас | Беларусь, 220072, Мінск, вул. Акадэмічная, 1. |
Сайт | center.basnet.by |
Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі — дзяржаўная навуковая ўстанова ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Папярэднікам цэнтра з'яўляецца Дзяржаўная навуковая ўстанова "Аналітычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", якая была створана пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 27 мая 1999 года. Дзяржаўная навуковая ўстанова "Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі" створана ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2002 года. Статус цэнтра як дзяржаўнай навуковай установы пацверджаны сведчаннем аб акрэдытацыі навуковай арганізацыі ад 6 сакавіка 2017 года.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Мэта дзейнасці
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнай мэтай дзейнасці Цэнтра з'яўляецца правядзенне навуковых даследаванняў у галіне навукова-тэхнічнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, вывучэнне тэорыі і практыкі арганізацыі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, распрацоўка метадалагічных асноў рэалізацыі праграм сацыяльна-эканамічнага і навукова-тэхнічнага развіцця, а таксама прагнозаў і планаў інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
Задачы дзейнасці
[правіць | правіць зыходнік]- выяўленне шляхоў навукова-інавацыйнага развіцця грамадства, удзел у выкананні навукова-тэхнічных праграм і праектаў па прыярытэтных кірунках навукова-тэхнічнай дзейнасці;
- распрацоўка рэкамендацый па выкарыстанні вынікаў навуковых даследаванняў Цэнтра на практыцы, іх суправаджэнне пры засваенні ў сістэме дзяржаўнага кіравання, адукацыі і дзейнасці іншых арганізацый;
- вывучэнне і абагульненне дасягненняў сусветнай навукі па профілю цэнтра і садзейнічанне іх навукова-практычнаму выкарыстанню;
- павышэнне кваліфікацыі навуковых работнікаў і спецыялістаў, у тым ліку ў замежных навуковых цэнтрах;
- развіццё ўласнага навукова-інавацыйнага патэнцыялу, канцэптуальных і прыкладных распрацовак, выкананых у цэнтры.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка Цэнтру Архівавана 8 жніўня 2003.