Цэрквы гістарычнай Малдовы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Цэрквы гістарычнай Малдавіі)
Перайсці да: рух, знайсці
Цэрквы гістарычнай Малдовы*
Churches of Moldavia**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Manastirea Moldovita, vedere laterala.jpg
Краіна Flag of Romania.svg Румынія
Тып Культурны
Крытэрыі i, iv
Спасылка 598
Рэгіён*** Еўропа
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1993  (17 сесія)
Пашырэнні 2010
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА
Схема найважнейшых манастыроў вобласці Малдовы

Цэрквы гістарычнай Малдовы — аб'ект Сусветнай спадчыны ў Румыніі. Уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ў 1993 годзе. Першапачаткова уключаў у сябе сем цэркваў, размешчаных у гістарычнай вобласці Малдова і вядомых сваімі распісанымі звонку сценамі. 1 жніўня 2010 года[1] ў аб'ект была дабаўлена царква Уваскрэсення манастыра Сучэвіца[ru].

Уключаныя ў спіс Сусветнай спадчыны цэрквы былі пабудаваныя паміж 1487 і 1532 гадамі. Цэрквы будаваліся, як правіла, як пахавальныя для членаў княжацкіх родаў. Мастакі спачатку распісвалі ўнутраныя сцены цэркваў, затым знешнія. Кожны манастыр характарызуецца тыповай для яго каляровай гамай: так, у фрэсках Варанца[ru] пераважае сіні, а Малдавіцы — жоўты.

Спіс цэркваў Малдовы, уключаных у аб'ект[правіць | правіць зыходнік]

[2] Выява Назва Месца Час Заснавальнік
598-001 Biserica Arbore13.jpg Царква Іаана Прадцечы[en] Арборэ[en] 1502 Лука Арборэ
598-002 Biserica Manastirii Humorului si Turnul lui Vasile Lupu.jpg Успенская царква манастыра Хумор[en] Мэнэстырэа Хумурулуй[en] 1530 Таадэр Бубуёг
598-003 Moldovița Monastery (Romania) , church.jpg Дабравешчанская царква манастыра Малдавіца Ватра-Малдавіцэй[en] 1532 Пётр IV Рарэш
598-004 Biserica Inaltarea Sf. Cruci din Patrauti12.jpg Царква Святога Крыжа[en] Пэтрэўці[en] 1487 Стэфан III Вялікі
598-005 BisericaSfNicolaeProbota 02.JPG Царква Святога Мікалая і кафалікон у манастыры Пработа[pl] Пработа[en] 1530 Пётр IV Рарэш
598-006 Mănăstirea Sfântul Ioan cel Nou.jpg Царква Святога Георгія ў манастыры Іаана Новага[pl] Сучава 1522 Багдан III[ru]
598-007 Voronet Intrare.JPG Царква Святога Георгія ў манастыры Варанец[pl] Варанец[pl] 1488 Стэфан III Вялікі
598bis-008 Biserica si curtea manastirii Sucevita.jpg Васкрасенская царква ў манастыры Сучэвіца[en] Сучэвіца[en] 1582—1584 Георге Магіла

Цэрквы Малдовы, не ўключаныя ў аб'ект[правіць | правіць зыходнік]

У Малдовы ёсць і іншыя цэрквы аналагічнай архітэктуры, не ўключаныя ў аб'ект Сусветнай спадчыны. Да іх адносяцца, напрыклад, царква Сашэсця Святога Духа ў манастыры Драгамірна[en] (1609) і Праабражэнская царква ў манастыры Слаціна[pl] (15541561).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]