Цэрквы міру

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цэрквы міру ў Явары і Свідніцы*
Churches of Peace in Jawor and Świdnica**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

PL - Jawor - kościół Pokoju - Kroton 018.jpg
Царква міру ў Явары
Тып культурны
Крытэрыі iii, iv, vi
Спасылка 1054
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Каардынаты
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2001  (25 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Цэ́рквы мі́ру (польск.: Kościoły Pokoju, ням.: Friedenskirche) ў Свідніцы і Явары (Ніжнесілезскае ваяводства Польшчы) — найвялікшыя драўляныя сакральныя будынкі ў Еўропе. У 2001 годзе былі занесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Цэрквы ўзніклі ў 2-й палавіне XVII стагоддзя ў выніку Вестфальскага міру, які завяршыў Трыццацігадовую вайну (16181648). Пад ціскам пратэстанцкай Швецыі каталіцкі імператар Фердынанд III Габсбург надаў сілезскім лютэранам права на пабудову трох святынь на тэрыторыі, падпарадкаванай непасрэдна яму.

Згода імператара на пабудову цэркваў міру мела дадатковыя абмежаванні:

  • будоўлі павінны былі рабіцца толькі з недаўгавечных матэрыялаў (драўніна, салома, гліна, пясок)
  • цэрквы маглі быць пабудаваныя толькі па-за межамі места, аднак не далей за адлегласць гарматнага стрэлу ад муроў
  • не маглі мець веж, званоў, ані традыцыйнага выгляду храма
  • мусілі быць збудаваныя за адзін год
  • мусілі быць збудаваныя за кошт пратэстантаў
  • пры іх не дапускалася стварэнне парафіяльных школ

Цэрквы былі збудаваныя ў Глогаве, Свідніцы і Явары. Нягледзячы на абмежаванні, яны сталі найбольшымі драўлянымі каркаснымі сакральнымі пабудовамі Еўропы дзякуючы перадавым канструктыўным і архітэктурным асаблівасцям.

Да цяперашняга часу захаваліся дзве з іх. Царква міру ў Свідніцы займае плошчу 1180 м² і змяшчае 6000 вернікаў, а царква ў Явары — 1090 м² і 7500 вернікаў (3000 сядзячых месцаў). Храм у Глогаве згарэў у пажары пасля ўдару маланкі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1054
рус.англ.фр.