Цэцылія Марыя Сяняўская
Выгляд
| Цэцылія Марыя Сяняўская | |
|---|---|
| Цэцылія Марыя Радзівіл | |
| | |
| Трубы | |
| Нараджэнне | каля 1643 |
| Смерць | 1682[1] |
| Род | Радзівілы |
| Бацька | Аляксандр Людвік Радзівіл[2] |
| Маці | Лукрэцыя Марыя Строцы[d] |
| Муж | Мікалай Геранім Сяняўскі[2] |
| Дзеці | Тэафіла з Сяняўскіх[d], Адам Мікалай Сяняўскі і Яана з Сяняўскіх[d] |
| Грамадзянства | |
Цэцылія Марыя Сяняўская, народжаная Радзівіл (каля 1643 — 1682) — жонка гетмана польнага кароннага Мікалая Гераніма Сяняўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Дачка Аляксандра Людвіка Радзівіла і яго трэцяй жонкі Лукрэцыі Марыі Строцы. Мела сем братоў і чатыры сястры.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]
У 1662 годзе ўзяла шлюб з Мікалаем Геранімам Сяняўскім.
Іх дзеці:
- Адам Мікалай Сяняўскі (каля 1666 — 18 лютага 1726), ваявода белзскі (1692—1710), гетман польны каронны (1702—1706), гетман вялікі каронны (1706—1726), кашталян кракаўскі (1710—1726), староста львоўскі, рагатынскі, любачоўскі, стрыйскі, пясечынскі
- Тэафіла Сяняўская (1677—1754), жонка князя Аляксандра Яна Ябланоўскага
- Іаана Сяняўская, жонка ваяводы белзскага Стэфана Патоцкага
У мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Вядома дзве выявы Цэцыліі Марыі. Адзін партрэт паходзіць з Нясвіжскай партрэтнай галерэі, а другі цяпер захоўваецца ў варшаўскім Нацыянальным музеі.
Зноскі
- ↑ Pas L. v. Princess Cecilija Marija Radvilaite // Genealogics — 2003.
- ↑ а б Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цэцылія Марыя Сяняўская