Цюль
Выгляд
Цюль (фр.: tulle, ад назвы французскага горада Цюль ) — лёгкая празрыстая сеткаватая гладкая або ўзорыстая тканіна (баваўняная, паўшаўковая і інш.).
Гладкі цюль выпрацоўваецца з двух сістэм нітак на цюлевых машынах; ён выкарыстоўваецца для вырабу і аздаблення жаночых сукенак і бялізны, а таксама адзінкавых вырабаў (сетак, вышывак і т. д.).
Цюль узорысты, або гардзіны, выпрацоўваецца на гардзінных або карункавых машынах і ўжываецца для фіранак, пакрывалаў, накідак і інш[1].
Фіранкі і шторы з цюлю патрабуюць беражлівых адносін і правільнага догляду, мыць цюль неабходна ў зберагальным рэжыме пры тэмпературы не вышэй за 40 градусаў.
Цюль у літаратуры і мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]- Аповесць Марка Ваўчка «Цюлевая баба»
- Навела Сунь Маньшу «Вішнёвы цюль»
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Структура бабіны
-
Цюлевая тканіна з тыповай абгорткай нітак тканіны
-
Шляпа з цюлевай завесай
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Girl's Tulle Dresses (англ.). Children's Formal Attire. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тюль // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
- Андреева Р. П. Тюль // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 350. — ISBN 5-86617-030-2.
- Тюль // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1960. — Т. VIII. — Стб. 1083—1088. — 630 с.