Цюлька чарнаморска-каспійская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цюлька чарнаморска-каспійская
3 specimens of Clupeonella cultriventris.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Clupeonella cultriventris Nordmann, 1840

Сінонімы
  • Clupeonella delicatula
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161819
NCBI  501719
EOL  224305

Цюлька чарнаморска-каспійская (Clupeonella cultriventris) — від рыб сямейства селядцовых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дробная рыба. Максімальныя даўжыня цела да 15 см і маса да 22 г, хоць звычайна даўжыня цела да 9-10 гл, маса да 10 г.

Галава шырокая. Цела моцна сціснута з бакоў і параўнальна нізкае. Рот верхні, ніжняя сківіца даўжэйшая за верхнюю і некалькі выдаецца наперад. Луска буйная, лёгка ападае, на бруху ўтварае добра выяўлены кіль. Жаберных тычачак 58.

Афарбоўка тыпова пелагічная. Спіна і верхняя частка галавы больш цёмныя, светла-зялёнага ці блакітнаватага адценняў, бакі і брушка серебрыста-белыя.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ў Азоўскім, Чорным і Каспійскім морах, заходзіць у многія рэкі. У канцы ХХ — пачатку ХХІ ст. назіраецца яе экспансія ўверх па Волзе. Рэгулярна з'яўяліся звесткі аб яе назіранні ў Прыпяці і Дняпры на тэрыторыі Беларусі. Адзіны апісаны экземпляр цюлькі быў вылаўлены ў 2014 годзе раёне в. Верхнія Жары Брагінскага раёна на ўчастку ракі Дняпро з заіленым пясчаным дном на выхадзе з ямы на водмель.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Жывіцца пераважна дробнымі ракападобнымі, а таксама калаўроткамі, лічынкамі малюскаў і рыб.

Палавой спеласці дасягае ва ўзросце 1-2 гады пры даўжыні цела каля 5 см. Працягласць жыцця да 4-6 гадоў.

Промысел[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловая рыба.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ризевский В. К., Лещенко А. В., Ермолаева И. А., Плюта М. В., Кудрицкая А. П. Черноморско-азовская тюлька Clupеonella cultriventris (Nordmann, 1840) – новый понто-каспийский вид в фауне рыб Беларуси // Весці НАН Беларусi. Серыя бiялагічных навук. 2015. № 4. — С.56–60.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]