Цюркан Акёл
| Цюркан Акёл | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| турэцк.: Türkan Akyol | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Güler İleri[d] | ||||||
| Пераемнік | Імрэн Айкут | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
12 верасня 1928 |
||||||
| Смерць |
7 верасня 2017 (88 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
Цюркан Акёл (турэцк.: Türkân Akyol; 12 кастрычніка 1928, Канстанцінопаль, Турцыя — 7 верасня 2017, Анкара, Турцыя) — турэцкі палітык, лекар і навуковец. Яна стала першай турэцкай жанчынай-міністрам урада і першай жанчынай-рэктарам універсітэта ў Турцыі.
Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 12 кастрычніка 1928 года ў Канстанцінопалі. Атрымлівала пачатковую адукацыю ў розных гарадах Турцыі, бо яе бацька быў штабным афіцэрам. У 1947 годзе скончыла школу для дзяўчынак Эрэнкёй у Стамбуле[1].
Кар’ера вучонага і палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Акёл атрымала медыцынскую адукацыю ва ўніверсітэце Анкары, скончыла яго ў 1953 годзе. Яна стала лекарам-пульманолагам[2] і працягнула акадэмічную кар’еру ў сваёй альма-матэр. У 1965 годзе стала дацэнтам, а ў 1970 годзе — прафесарам. Паміж 1959 і 1965 гадамі Акёл праводзіла навуковыя даследаванні ў Злучаных Штатах, Францыі і Нідэрландах[1].
25 сакавіка 1971 года яна была прызначаная міністрам аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння ў кабінеце Ніхата Эрыма, стаўшы такім чынам першай жанчынай-міністрам урада Турцыі. 13 снежня таго ж года яна сышла ў адстаўку са сваёй пасады і вярнулася ва ўніверсітэт[1].
У 1980 годзе Акёл была абрана рэктарам універсітэта Анкары, стаўшы першай жанчынай-рэктарам Турцыі. Яна прапрацавала на гэтай пасадзе да 1982 года, пасля чаго звольнілася з-за рознагалоссяў з Саветам вышэйшай адукацыі[1]. Акёл выкладала ва ўніверсітэце да 1983 года, калі Эрдал Іньёню прапанаваў ёй стаць сузаснавальнікам сацыял-дэмакратычнай партыі (SODEP, пазней Сацыял-дэмакратычная народная партыя). Акёл стала намеснікам старшыні партыі[1].
Цюркан Акёл увайшла ў парламент у якасці дэпутата ад правінцыі Ізмір пасля ўсеагульных выбараў 1987 года. Яна вярнулася да выкладчыцкай дзейнасці пасля заканчэння тэрміну працы ў парламенце ў 1991 годзе[1]. У 1992 годзе яна была прызначана міністрам па справах жанчын і сям’і ў кааліцыйным урадзе Сулеймана Дэмірэля[1]. У 1993 годзе яна была зноў прызначаная міністрам у кабінеце Тансу Чылер, першай турэцкай жанчыны прэм’ер-міністра.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Яе імя носіць бальніца ў горадзе Бурса.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Ankara Üniversitesi Rektörleri-Prof. Dr. Türkan Akyol (тур.)(недаступная спасылка). Ankara University. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2012. Праверана 8 лютага 2013.
- ↑ Ankara Tıp'ın Göğüs Hastalıkları Ana Bilim Dalı Yenilendi(тур.). Праверана 2013-02-08.