Цюрых
| Горад | |||||
| Цюрых | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Zürich | |||||
|
|||||
| 47°22′43″ пн. ш. 8°32′24″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Кантон | Кантон Цюрых | ||||
| Кіраўнік | Corine Mauch[d][1] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | II стагоддзе | ||||
| Першая згадка | 929 | ||||
| Плошча | 91.88 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 408 м | ||||
| Водныя аб’екты | Цюрыхскае возера, Лімат, Зіль, Кацэнзэ[d] і Глат[d] | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 373 646 чалавек (2007) | ||||
| Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код |
+41 43 +41 44 |
||||
| Паштовыя індэксы | 8000-8099 | ||||
| Аўтамабільны код | ZH | ||||
| [[]] | 0261 | ||||
|
|
|||||
| stadt-zuerich.ch | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Цюрых (ням.: Zürich) — самы вялікі горад Швейцарыі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага кантона, размешчаны на паўночным усходзе краіны, на рацэ Лімат і Цюрыхскім возеры. У горадзе пражывае каля 400 тыс. чалавек, у агламерацыі — каля 2 млн. чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
У старажытнарымскія часы Турыкум быў пунктам збору падаткаў. У 853 годзе Людовік II Нямецкі заснаваў тут жаночы манастыр Фраўмюнстэр для сваёй дачкі Хільдэгарды. Абатысы Фраўмюнстэра доўгі час карысталіся ў горадзе значнай уладай. Як горад згадваецца з 929 года.
З 1218 года Цюрых — імперскі горад. У 1351 годзе горад далучыўся да Швейцарскага саюза. У часы Рэфармацыі ў Цюрыху жыў і прапаведаваў Ульрых Цвінглі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Галоўны прамысловы і фінансавы цэнтр Швейцарыі. Цюрых з прылеглымі гарадамі Вінтэртур, Эрлікон, Дытыкон, Бадэн, Бруг і іншымі дае значную долю прадукцыі швейцарскай машынабудаўнічай і металаапрацоўчай прамысловасці. Заводы канцэрну «Броўн, Бовэры» вырабляюць турбіны, электраматоры, электравозы, розныя віды электраабсталявання. Звыш 80 % прадукцыі ідзе на экспарт. У горадзе ёсць таксама прадпрыемствы хімічнай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, паліграфічнай, харчовай прамысловасці. Міжнародны аэрапорт.
У Цюрыху з 1941 дазволена эўтаназія. У пачатку XXI ст. горад стаў месцам суіцыдальнага «турызму», сюды прыязджаюць хворыя пераважна з Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі, дзе эўтаназія забаронена. Штогод у Цюрых прыязджае больш за 200 турыстаў-самагубцаў.
Культура і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Цюрых — знакаміты культурны цэнтр Швейцарыі. Тут знаходзяцца вядомыя ў Заходняй Еўропе оперны і драматычны тэатры. Цікавымі зборамі валодае Нацыянальны музей Швейцарыі (гісторыя, этнаграфія, народныя строі, мастацтва), карцінная галерэя «Кунстхаўз», музей Усходу.
У Цюрыху жылі і працавалі многія навукоўцы і дзеячы культуры — як швейцарцы, так і іншаземцы: Рабіндранат Тагор, Ёган Штраўс, Віктор Гюго, Рыхард Вагнер, Фёдар Шаляпін, Томас Ман, Альберт Эйнштэйн і іншыя.
Сярод навучальных устаноў горада — Цюрыхскі ўніверсітэт, Цюрыхскі ўніверсітэт мастацтваў, Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных навук, Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных эканамічных навук, Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных педагагічных навук і Швейцарская вышэйшая тэхнічная школа Цюрыха. Выдаецца «Neue Zürcher Zeitung».
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Захаваліся раманска-гатычныя саборы: Гросмюнстэр (12—15 стагоддзі) і Фраўмюнстэр (13—14 стагоддзі), ратуша (17 стагоддзе), барочныя дамы гільдыяў (17—18 стагоддзі), царква Святога Пятра.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.stadt-zuerich.ch/prd/de/index/statistik/politik/wahlen.secure.html Праверана 31 студзеня 2014.
- ↑ https://www.stadt-zuerich.ch/prd/de/index/stadtentwicklung/aussenbeziehungen/zuerich_international/vinnytsya.html Праверана 22 кастрычніка 2014.
- ↑ https://www.stadt-zuerich.ch/prd/de/index/stadtentwicklung/aussenbeziehungen/internationale-kooperationen-mit-staedten/staedtepartnerschaften/kunming.html
- ↑ https://www.stadt-zuerich.ch/prd/de/index/stadtentwicklung/aussenbeziehungen/zusammenarbeit-mit-staedten/staedtepartnerschaften/kunming.html
- ↑ https://www.stadt-zuerich.ch/prd/de/index/stadtentwicklung/aussenbeziehungen/internationale-kooperationen-mit-staedten/staedtepartnerschaften/san_francisco.html
- ↑ https://oewd.org/san-francisco-sister-cities
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).