Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных педагагічных навук
Выгляд
| Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных педагагічных навук | |
|---|---|
| ням.: Pädagogische Hochschule Zürich | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | ням.: Pädagogische Hochschule Zürich |
| Заснаваны | 2002 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Цюрых |
| Сайт | phzh.ch |
Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных педагагічных навук (ням.: Pädagogische Hochschule Zürich) — швейцарская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Цюрых. З’яўляецца часткай аднайменнай групы ВНУ.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны восенню 2002 года шляхам аб’яднання адзінаццаці папярэдніх навучальных устаноў па падрыхтоўцы настаўнікаў.
Установа забяспечвае наступныя функцыянальныя вобласці:
- навучанне будучых педагогаў усіх узроўняў (дашкольных, пачатковых, малодшых і сярэдніх, прафесійна-тэхнічных)
- адукацыя і паслугі для настаўнікаў, кіраўнікоў школ, школьных саветаў, выкладчыкаў і бацькоў
- профільныя даследаванні і распрацоўкі
Больш за 4 000 студэнтаў і каля 21 500 удзельнікаў праграм дадатковай адукацыі кожны год праходзяць навучанне ва ўніверсітэце. Ва ўніверсітэце працуюць 627 выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў і асістэнтаў, а таксама каля 260 супрацоўнікаў у адміністрацыйных і тэхнічных службах на поўны або няпоўны працоўны дзень.
Зноскі
- ↑ GRID Release 2017-07-12 — 2017-07-12 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5203408.V1
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных педагагічных навук- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы