Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных эканамічных навук
Выгляд
| Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных эканамічных навук | |
|---|---|
| ням.: Hochschule für Wirtschaft Zürich | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | ням.: Hochschule für Wirtschaft Zürich |
| Заснаваны | 1986 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Цюрых |
| Сайт | fh-hwz.ch |
Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных эканамічных навук (ням.: Hochschule für Wirtschaft Zürich) — швейцарская вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Цюрых. З’яўляецца часткай аднайменнай групы ВНУ.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта адзін з чатырох элементаў Цюрыхскага ўніверсітэта прыкладных навук. Універсітэт размешчаны ў раёне Алеі Еўропы і галоўнага вакзала Цюрыха, а таксама з’яўляецца часткай кампуса Вышэйшай спецыялізаванай школы эканомікі і Цюрыхскага ўніверсітэта прыкладных педагагічных навук.
Установа прапануе курсы ў галіне эканомікі, дзелавога адміністравання, камунікацый, бізнес-інфарматыкі і бізнес-інжынірынгу. Праграмы навучання ва ўніверсітэце датычацца як узроўня бакалаўраў, так і магістраў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы