Цяга (архітэктура)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Цяга, архітэктура)
Цяга на фасадзе будынка выдзелена жоўтым колерам

Цяга або паясок — архітэктурны элемент у выглядзе гарызантальнага поясы або выступа. Часам прафіляваную дэкаратыўную цягу называюць гуртам[1]. Цягі выкарыстоўваюцца для расчлянення поля сцяны (напрыклад, для раздзялення паверхаў[2]) і для абрамлення панэляў. Пры тынкавальных работах цягамі называюць любыя прафіляваныя палосы з тынкавальнага раствора, зробленыя з дапамогай працягвання шаблонаў па прамой або крывалінейнай траекторыі.

Тэхналогія[правіць | правіць зыходнік]

Профіль цягі звычайна складаецца з некалькіх абломаў, матэрыялам служыць тынкоўка або камень. Пры выкарыстанні тынкоўкі, цяга робіцца з дапамогай лякала, якое працягваецца па слою тынкоўкі з выкарыстаннем накіравальных брускоў, адсюль і паходзіць назва.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ананьин, Михаил Юрьевич. Основы архитектуры и строительных конструкций: Термины и определения: учебное пособие. Издательство Уральского университета. Екатерининбург, 2016. ISBN 978-5-7996-1885-8. С. 39.
  2. Тяга. // Р. Бекер. История архитектуры. 1913. С. XI.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тяга (в архитектуре) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  • Обработка поля стены. // Михаловский И. Б. Архитектурные формы античности. Издательство Академии Архитектуры СССР. Москва. 1949. 248 с.
  • Шепелев А.М. Штукатурные работы. Глава IX. Тяги. Учебник для средн. проф.-тех. училищ. 7-е изд. перераб. и доп. М.: Высшая школа, 1973. — 336 с.
  • Членение фасадов. А. Браузеветтер. Архитектурные формы гражданских построек. Санкт-Петербург, 1904 г.