Цягнуць Каляду на дуба
Цягнуць Каляду на дуба — абрад у Новінах Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці, складовая частка каляднага святкавання зімовага цыкла традыцыйнага беларускага сялянскага календара паганскага паходжання; уключаны ў гадавы круг аграрнага календара і ўвасабляе традыцыю провадаў Каляд.[1]
Традыцыйны абрад провадаў Каляд 21 студзеня — самаарганізаваныя групы калядоўшчыкаў падчас свята цягнуць на дуб саламянае пудзіла Каляды, якое сімвалізуе жаночы пачатак, — каб сядзела высока і садзейнічала багатаму ўраджаю ў новым сельскагаспадарчым годзе; кола або барану — каб буслы вяліся; абрадавую кашу-куццю — ахвяра душам продкаў. Пасля гэтага адбываецца традыцыйнае сумеснае частаванне-пагулянка ў складчыну ўдзельнікаў абраду з танцамі, песнямі, гульнямі, музыкай. Абрад «Цягнуць Каляду на дуба» — актуальная культурная з’явай, перадаецца ад пакалення да пакаленне і прызнаецца супольнасцю сваёй нематэрыяльнай каштоўнасцю. Нягледзячы, што абрад адноўлены ў 1998 годзе, ён трывала захоўваецца ў памяці мясцовых жыхароў, не адно пакаленне вяскоўцаў ёсць удзельнікамі і носьбітамі традыцыі абраду.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Абрад «Цягнуць Каляду на дуба» (праводзіцца на заканчэнне Каляд 21 студзеня) - Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка). heritage.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2025. Праверана 9 сакавіка 2025.