Цярэнцій Луцэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Цярэнцій Луцэвіч
Терентий Луцевич.jpg
Агульная інфармацыя
Мянушка Ціры
Нарадзіўся 19 красавіка 1991(1991-04-19)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 193 см
Вага 85 кг
Пазіцыя абаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 14
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2008 — 2009 Беларусь Мінск 0 (0)
2008   Беларусь Мінск-2 25 (8)
2010 — 2013 Беларусь Дынама (Мінск) 10 (0)
2012   Беларусь Гомель 0 (0)
2012   Беларусь Віцебск 13 (3)
2013   Беларусь Гомель 19 (1)
2014 Беларусь Бяроза-2010 30 (10)
2015 — 2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 39 (7)
2016 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 14 (6)
2017 Узбекістан Нефтчы (Фергана) 5 (0)
2017 Беларусь Мінск 13 (0)
2018 Беларусь Смалявічы 23 (1)
2019 Беларусь Гомель 24 (3)
2020 Казахстан Кызыл-Жар (Петрапаўлаўск) 0 (0)
2020 — Беларусь Гомель
Нацыянальная зборная**
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (0)
2011 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 жніўня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на пачатак 2013.

Цярэнцій Луцэвіч (да студзеня 2013 года Вобга Цьенчэн; нар. 19 красавіка 1991, Дуала) — беларускі футбаліст камерунскага паходжання, абаронца клуба «Гомель». Можа таксама згуляць на пазіцыі нападніка.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Камеруне, але мае беларускае грамадзянства. З 2008 года гуляў у мінскіх клубах, у асноўным за дубліруючыя склады. Спачатку быў нападнікам, потым перакваліфікаваўся ў абаронцу.

У 2012 годзе гуляў у арэндзе за «Гомель» (у асноўным за дубль) і «Віцебск» (дзе стаў іграком асновы).

У студзені 2013 года зноў быў аддадзены ў арэнду «Гомелю»[2]. Спачатку толькі выхадзіў на замену, але потым замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэнні тэрміну арэнды ў канцы 2013 года вярнуўся ў «Дынама».

У сакавіку 2014 года стаў іграком «Бярозы-2010»[3]. У складзе бярозаўскага клуба зноў стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі нападніка. У выніку, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Бярозы-2010» у сезоне 2014.

У студзені 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які вярнуўся ў Вышэйшую лігу[4]. У складзе «Граніта» замацаваўся ў аснове, выкарыстоўваўся як на пазіцыі нападніка, гэтак і абаронцы. У пачатку ліпеня 2016 года з-за фінансавых пралем пакінуў мікашэвіцкі клуб і неўзабаве далучыўся да складу «Тарпеда-БелАЗ»[5], дзе ў 14 матчах забіў 6 галоў.

У студзені 2017 года праходзіў прагляд ва ўкраінскім клубе «Александрыя», але не падышоў[6]. Пазней некаторы час трэніраваўся з «Тарпеда-БелАЗ», а ў лютым адправіўся ва ўзбекскі клуб «Нефтчы» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. У чэрвені 2017 года пакінуў «Нефтчы»[8] і неўзабаве папоўніў склад «Мінска»[9]. У «Мінску» стаў асноўным абаронцам, аднак па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2017 года пакінуў каманду[10].

У студзені 2018 года трэніраваўся са «Смалявічамі», а ў лютым адправіўся на прагляд у тбіліскае «Дынама», які скончыўся беспаспяхова. Вярнуўшыся ў Беларусь, у сакавіку 2018 года падпісаў са «Смалявічамі» кантракт[11]. Неўзабаве замацаваўся ў аснове смалявіцкай каманды, аднак па выніках сезона 2018 «Смалявічы» выбылі ў Першую лігу.

У студзені 2019 года стаў іграком «Гомеля»[12]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, з ліпеня стаў выхадзіць на замену. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[13] і неўзабаве папоўніў склад казахстанскага клуба «Кызыл-Жар» з Петрапаўлаўска[14]. У жніўні 2020 года разарваў кантракт з «Кызыл-Жарам»[15], так і не згуляўшы за яго, і неўзабаве вярнуўся ў «Гомель»[16].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Згуляў у двух матчах за моладзевыя зборныя Беларусі.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 Д3 Мінск-2 Беларусь 25 8
2009 дубль Мінск Беларусь 23 7
2010 Д1 Дынама Беларусь 3 0
2011 Д1 Дынама Беларусь 7 0
2012 (1) дубль Гомель Беларусь 15 3
2012 (2) Д2 Віцебск Беларусь 13 3
2013 Д1 Гомель Беларусь 19 1
2014 Д2 Бяроза-2010 Беларусь 30 10
2015 Д1 Граніт Беларусь 24 5
2016 (1) Д1 Граніт Беларусь 15 2
2016 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 14 6
2017 (1) Д1 Нефтчы Узбекістан 5 0
2017 (2) Д1 Мінск Беларусь 13 0
2018 Д1 Смалявічы Беларусь 23 1
2019 Д1 Гомель Беларусь 24 3
2020 (1) Д1 Кызыл-Жар Казахстан 0 0

Зноскі

  1. Terentiy Lutsevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Игрок минского "Динамо" сменил имя, фамилию и команду
  3. Минское «Динамо» объявило о переходе Кугана в «Днепр», а Луцевича – в «Березу»
  4. Ясинский и Луцевич перешли в "Гранит", Толканица покинул клуб
  5. Хачатурян, Афанасьев, Луцевич и Загинайлов близки к переходу в «Торпедо-БелАЗ»
  6. Терентий Луцевич не подошел "Александрии"
  7. Терентий Луцевич, Сергей Концевой и Дмитрий Комаровский стали игроками ферганского "Нефтчи"
  8. Комаровский, Луцевич и Концевой покинули "Нефтчи"
  9. Терентий Луцевич стал игроком "Минска"
  10. Терентий Луцевич покинул «Минск»
  11. Скшинецкий и Луцевич стали игроками "Смолевичей"
  12. Луцевич подписал контракт с "Гомелем"
  13. 14 футболистов покинули "Гомель"
  14. Луцевич перешел в "Кызыл-Жар"
  15. Терентий Луцевич расторг контракт с "Кызыл-Жаром"
  16. Терентий Луцевич вернулся в "Гомель"

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]