Перайсці да зместу

Цярэнцій Мітрафанавіч Кушняроў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цярэнцій Мітрафанавіч Кушняроў
Дата нараджэння 12 снежня 1919(1919-12-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 кастрычніка 2005(2005-10-11) (85 гадоў)
Месца смерці
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны будаўнік Беларускай ССР

Цярэнцій Мітрафанавіч Кушняроў (12 снежня 1919, в. Агародня, Добрушскі раён, Гомельская вобласць — 11 кастрычніка 2005, г. Баранавічы) — заслужаны будаўнік БССР (1965), Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1947 года жыў у г. Баранавічы. У 1949—1980 гадах працаваў на будаўніцтве прамысловых аб’ектаў і жылых дамоў горада. Быў тынкоўшчыкам, брыгадзірам каменшчыкаў баранавіцкага будаўнічага трэсту № 25.

За шматгадовую працу ў 1965 годзе прысвоена званне «Заслужаны будаўнік БССР». У 1966 годзе за поспехі ў выкананні планавых заданнняў па капітальнаму будаўніцтву прысвоенна званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны залатым медалём «Серп і Молат», ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі[1].

Зноскі