Перайсці да зместу

Цярэнцій Фаміч Штыкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цярэнцій Фаміч Штыкаў
Нараджэнне 28 лютага (13 сакавіка) 1907
Смерць 25 кастрычніка 1964(1964-10-25)[1] (57 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Партыя
Член у
Месца працы
Прыналежнасць СССР
Званне генерал-палкоўнік
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Кутузава I ступені ордэн Кутузава I ступені ордэн Кутузава I ступені ордэн Суворава I ступені Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За перамогу над Японіяй» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда» Order of the Cloud and Banner Order of the National Flag, 3rd class Ордэн Дзяржаўнага Сцяга Medal "For Liberation of Korea

Цярэнцій Фаміч Штыкаў (28 лютага (13 сакавіка) 1907, Гарадоцкі павет, Віцебская губерня25 кастрычніка 1964(1964-10-25)[1], Масква[1]) — савецкі партыйны і ваенны дзеяч, дыпламат. Генерал-палкоўнік (1944)[2]. Надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у КНДР (1948), фактычны кіраўнік паўночнай часткі Карэі ў 1945—1950 гадах, адзін з арганізатараў Карэйскай вайны.

Член УКП(б) з 1929 года. Кандыдат у члены ЦК УКП(б) (1939—1952), член ЦК КПСС (1956—1961). Дэлегат XVIII з’езда УКП (б) (1939).

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР II і IV скліканняў.

Нарадзіўся 28 лютага [13 сакавіка] 1907 года на хутары Любкі Гарадоцкага павета Віцебскай губерні ў сялянскай сям’і. Беларус[крыніца?].

Скончыў Прафесійна-тэхнічную школу (1927). У 1931—1938 гадах — на камсамольскай рабоце ў Ленінградзе, сакратар Акцябрскага райкама УЛКСМ. У кастрычніку — лістападзе 1938 года ўваходзіў у склад асобай тройкі НКУС, якая актыўна ўдзельнічала ў сталінскіх рэпрэсіях у Ленінградзе і Наўгародскай вобласці РСФСР. У 1938—1945 гадах — другі сакратар Ленінградскага абкама УКП(б) (пры першым — А. А. Жданаве).

Са снежня 1939 года па сакавік 1940 года — член Ваеннага Савета 7-й арміі. У верасні 1941 года — член Ваеннага Савета Ленінградскага фронту. З красавіка 1943 года па люты 1944 года — член Ваеннага Савета Волхаўскага фронту. У лютым — лістападзе 1944 года — член Ваеннага Савета Карэльскага фронту.

У красавіку — жніўні 1945 года — член Ваеннага Савета Прыморскай групы войскаў Далёкаўсходняга фронту. У жніўні — верасні 1945 года — член Ваеннага Савета 1-га Далёкаўсходняга фронту. У 1945—1947 гадах — намеснік камандуючага войскамі Прыморскай ваеннай акругі па палітычнай частцы. У 1946—1947 гадах — кіраўнік савецкай дэлегацыі ў Савецка-амерыканскай камісіі па Карэі.

З 16 кастрычніка 1948 года па 14 снежня 1950 года — Надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у КНДР. Вызвалены ад абавязкаў за «пралікі ў працы, якія выявіліся ў перыяд контрнаступлення амерыканскіх і паўднёвакарэйскіх войскаў у паўночных раёнах Карэі».

Памёр 25 кастрычніка 1964 года ў Маскве. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Багаслоўскіх могілках.

  • Жонка — Антаніна Аляксандраўна Штыкава (1910—1986).
  • Сын — Валерый Цярэнцьевіч Штыкаў (1938—1999).
  1. 1 2 3 4 Штыков Терентий Фомич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. О присвоении воинских званий офицерскому составу и генералам Красной Армии // Известия. 3 ноября 1944 года. № 262 (8564). — С. 1