Цярэнцій Яфрэмавіч Сычкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Цярэнцій Яфрэмавіч Сычкоў
Дата нараджэння 6 студзеня 1922(1922-01-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 2000(2000-12-21) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу» ордэн «За заслугі» ІІІ ступені

Цярэнцій Яфрэмавіч Сычкоў (6 студзеня 1922, в. Хутар, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць21 снежня 2000) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Барысаўскае ваенна-інжынернае вучылішча (1941), Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1952). У Чырвонай Арміі з 1940 года. З 1942 года на Паўночна-Каўказскім, Варонежскім, 1-м і 2-м Украінскіх, 1-м і 2-м Беларускіх франтах. Удзельнічаў у баях за Крым і Паўночны Каўказ, у Курскай бітве, вызваляў Украіну, Беларусь, Польшчу.

Камандзір інжынернай роты старшы лейтэнант Ц. Я. Сычкоў вызначыўся ў баях пры вызваленні Украіны. 25 верасня 1943 года ў час наступлення пад агнём праціўніка рота на чале з ім на дэсантных лодках пераправіла на правы бераг Дняпра 802 байцоў, а за ўвесь перыяд пераправы — 8,8 тыс. чалавек, 398 т боепрыпасаў, 216 т харчовых прадуктаў, каля 6 тыс. мін, 82 гарматы, 164 павозкі з грузам, 8 мінамётаў, на левы бераг Дняпра — 430 параненых.

Да 1972 года Сычкоў служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік. У 1972—1985 гадах працаваў у жытомірскім абласным аб’яднанні «Міжкалгасбуд». Жыў у Жытоміры. Вёў вялікую грамадскую работу, з’яўляўся дэпутатам Жытомірскага гарадскога Савета народных дэпутатаў, намеснікам старшыні прэзідыума гарадскога Савета ветэранаў вайны і працы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]