Цярэніцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цярэніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Цярэнічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 1 936
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Цярэ́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Цярэнічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Іванаўскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Цярэніцкі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. У 1937 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Гомельскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Цярэніцкага сельсавета 6 населеных пунктаў[1]. 19 чэрвеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Целяшоўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Задораўка, Рудня Целяшоўская, Целяшы, пасёлкі Жытоўля, Іванькаў, Калінаўка, Курганы, Малінаўка, Мікольск, Мураўчы, Пераход, Фашчаўка і Яўстратаўка)[2]. 16 верасня 2008 года пасёлак Малінаўка, якія раней знаходзіўся ў складзе Целяшоўскага сельсавета, атрымаў назву Малінаўка Целяшоўская[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1936 чалавек[4], з іх 92,0 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 1,3 % — украінцы[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.