Цясніна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Цясні́на — глыбокая горная даліна са стромымі непраходнымі схіламі. Як правіла, у цяснінах захоўваецца пагроза сходу лавін, ледавікоў і селевых патокаў. Цясніны ўтвараюцца, калі рака як бы прамывае шчыліну ў горным масіве. У адрозненне ад каньёна ў цясніне дно не цалкам занята ракой (іншую частку дна часта займае лес), таму цясніны нярэдка выконваюць функцыю натуральнага праходу ў горах.

На рэльефах з пакатымі схіламі, аналагам цясніны з'яўляецца лог паміж сопкамі ці горамі, горнымі хрыбтамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]