Перайсці да зместу

Цяцюшнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цяцюшнік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Euphrasia L., 1753

Сінонімы
Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  33588
NCBI  46053
EOL  38320
GRIN  t:4517
IPNI  30000013-2

Цяцю́шнік[1][2] (Euphrásia) — род кветкавых раслін сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae). Раней адносіўся да сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae). Налічвае каля 200[2] відаў.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку паўкусты. Сцябло прамастойнае. Лісце простае, супраціўнае. Кветкі маюць 5 пялёсткаў. Плод — сухая каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліны распаўсюджаны ва ўмераных і барэальных зонах абодвух паўшар’яў Зямлі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца 7[2] відаў. Расліны з’яўляюцца паўпаразітамі — з дапамогай прысосак (гаўсторыяў) бяруць ваду і мінеральныя рэчывы з каранёў іншых раслін (пераважна злакаў і асок). Некаторыя віды цяцюшніка — пустазелле.

Лекавыя, меданосныя расліны[2].

Некаторыя віды

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 52. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.