Аднагадоваятравяністая расліна вышынёй 5—50[2] см. Сцябло прамое, апушанае, чырвона-бурага колеру. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, шырокаяйцападобнай формы, з зубчастым краем, апушанае. Кветкі белага колеру з ліловым або ружовым адценнем. Пялёсткаў 5. Тычынак 4. Плод — каробачка.
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна-паразіт[7]. Мезафіт[7]. Расце на горных лугах, узлесках і палянах, камяністых і засмечаных мясцінах, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, пашах і агародах, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвені—верасні[2].
1234567Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.—583 с., іл.— 10 000 экз.
Кім Г. А. Цяцюшнік//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.—583 с., іл.— 10 000 экз. — С. 306.
ГубановИ.А., КиселёваК.В., НовиковВ.С., ТихомировВ.Н.1143. Euphrasia stricta D. Wolff ex J.F. Lehm. (E. condensata Jord.) — Очанка прямая, или сжатая//Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах.— М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004.— Т.3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные).— С.176.— ISBN 5-87317-163-7.