Цёплы Стан (руск.: Тёплый Стан) — раён у Маскве, размешчаны ў Паўднёва-заходняй адміністрацыйнай акрузе, а таксама адпаведнае яму аднайменнае ўнутрыгарадское муніцыпальнае ўтварэнне. Раён атрымаў назву ад былых падмаскоўных паселішчах Ніжнія Цёплыя Станы і Верхнія Цёплыя Станы, якія сталі часткай Масквы ў 1960 годзе. Плошча раёна — 750 га, на 2017 год колькасць насельніцтва — 133 905 чалавек. З XVII стагоддзя Цёплы Стан быў важным транспартным пунктам на Калужскім напрамку і захоўвае гэты статус да гэтага часу.
Контуры раёна ідуць па знешняй мяжы паласы адводу МКАД, па восях Ленінскага праспекта, вуліцы Астравіцянава і Прафсаюзнай вуліцы да МКАД. Муніцыпалітэт мяжуе з раёнамі Канькова, Абручаўскага, Трапарова-Нікуліна і Ясенева. У яго межах бяруць свой пачатак рэкі Ачакаўка і Сетунька, ручаі Кукрынскі і Ляхвінскі. На тэрыторыі раёна размешчана вяршыня Цепластанскага ўзвышша, якая з’яўляецца самым высокім натуральным пунктам у горадзе: яе вышыня — 253 метры над узроўнем мора і 130 метраў над урэзам Масквы-ракі.