Цёплы Стан (станцыя метро)
Выгляд
«Цёплы Стан» руск.: Тёплый Стан | |
|---|---|
Калужска-Рыжская лінія | |
| Маскоўскі метрапалітэн | |
| | |
| Дата адкрыцця | 6 лістапада 1987 |
| Архітэктары | Nikolay Shumakov[d] |
| Код станцыі | 107 і ТС |
| Суседнія станцыі | Канькова і Ясенева |
«Цёплы Стан» (руск.: Тёплый Стан) — станцыя Калужска-Рыжскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Выхады вядуць у раёны Цёплы Стан і Ясенева (ПдЗАА), ад першага з якіх станцыя атрымала назву. Адкрыта 6 лістапада 1987 года ў складзе ўчастка «Бяляева» — «Цёплы Стан». Калонная трохпралётная станцыя дробнага залажэння з адной астраўной платформай.
Наземны вестыбюль адсутнічае, выхад у горад — па падземных пераходах на Прафсаюзную вуліцу, Новаясенеўскі праспект і вуліцу Цёплы Стан, а таксама да гандлёвых цэнтраў «Прынц Плаза», «Твін Плаза», «Спектр».