Перайсці да зместу

Цівадар Сорас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цівадар Сорас
Soros Tivadar
Імя пры нараджэнні Цівадар Шварц Schwartz Tivadar
Род дзейнасці адвакат, пісьменнік
Дата нараджэння 1894[1][2][…] ці 7 красавіка 1893(1893-04-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага 1968(1968-02-22)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Эрзeбет Суц (Erzbet Szucz)
Дзеці Пол, Джордж
Бітвы/войны

Цівадар Сорас[4] (сапраўднае прозвішча Шварц[5]; 1894, Будапешт — 1968, Нью-Ёрк) — венгерскі яўрэй, адвакат, пісьменнік-эсперантыст, бацька Пола (1926—2013) і Джорджа (нар. 1930) Сорасаў.

Пайшоў дабравольцам у аўстра-венгерскую армію падчас першай сусветнай вайны. Апынуўся ў расійскім палоне і быў адпраўлены ў лагер для вязняў у Сібіры, збег і вярнуўся ў Будапешт.

Разам з працай адвакатам, займаўся літаратурнай дзейнасцю на мове эсперанта (у тым ліку пад імем Teodoro Ŝvarc і пад псеўданімам Teo Melas

У 1922 годзе заснаваў літаратурны часопіс Literatura Mondo, быў яго аўтарам і галоўным рэдактарам да 1924. У часопісе публікаваліся, між іншым, Калачай і Багі.

У 1923 годзе напісаў аповесць «Сучасныя Рабінзоны» (Modernaj Robinzinoj).

Жонка — Эржэбет Суч (Erzebet Szuz), двое сыноў — Павел (Пол) і Дзьёрдзь (Джордж).

У 1944—1945 падчас дэпартацыі венгерскіх яўрэяў актыўна дапамагаў многім з іх пазбегнуць праследавання пры дапамозе падробных дакументаў.

Падчас венгерскага паўстання 1956 года эміграваў у ЗША. У 1965 годзе выдаў аўтабіяграфічны раман на эсперанта Maskerado ĉirkaŭ la morto (Маскарад вакол смерці), які быў перакладзены на англійскую, венгерскую, рускую і іншыя мовы.

Памёр у 1968 годзе ў Нью-Ёрку.

Зноскі

  1. Pas L. v. Tivador Soros // Genealogics — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Swartz A. Tivadar Soros // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #124429092 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Сорас — традыцыйная транскрыпцыя, але, згодна з правіламі венгерскай арфаграфіі Soros чытаецца як Шораш.
  5. у 1936 годзе сям’я змяніла сваё прозвішча Schwartz на Soros з-за антысемітызму, які распаўсюджваўся ў тыя гады