Ційт Куўзік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ційт Куўзік
Поўнае імя эст.: Tiit Kuusik
Дата нараджэння 11 (24) верасня 1911
Месца нараджэння Пернаў, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 15 жніўня 1990(1990-08-15) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Пеўчы голас барытон
Псеўданімы Ційт Куўзік
Калектывы Эстонскі тэатр оперы і балета
Узнагароды
Ордэн Леніна  — 1956
Народны артыст СССР— 1954 Сталінская прэмія — 1950 Сталінская прэмія — 1952

Ційт Ку́ўзік (эст.: Tiit Kuusik; сапраўднае імя — Дзітрых; 11 верасня 1911, г. Пярну, Эстонія — 15 жніўня 1990) — эстонскі спявак (барытон), педагог. Народны артыст СССР (1954). Лаўрэат трох Дзяржаўных прэмій Эстоніі (1949, 1959, 1967) і дзвюх Сталінскіх прэмій другой ступені (1950, 1952). 1-я прэмія Міжнароднага конкурсу вакалістаў у Вене (1938).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзітрых Куўзік нарадзіўся 29 жніўня (11 верасня) 1911 года ў Пернаве (цяпер — Пярну, Эстонія).

Вырас у Пярну, дзе атрымаў сярэднюю адукацыю ў гімназіі для хлопчыкаў. Выступаў у школьным танцавальным аркестры, іграючы на скрыпцы, віяланчэлі і ударных музычных інструментах, спяваў у школьным хоры хлопчыкаў. Пасля заканчэння гімназіі браў урокі спеву ў выкладчыка вакалу Алены Рэбасельт. У 1938 годзе скончыў Талінскую кансерваторыю па класе А. Ардэра.

У 19381940 гадах — саліст Венскай оперы ў Аўстрыі. У 19421943 гадах саліст Касельскай оперы ў Германіі. У 19441988 гадах (з перапынкам) саліст тэатра оперы і балета «Эстонія» ў Таліне.

З 1940 года выкладаў у Талінскай кансерваторыі, з 1947 года прафесар. Сярод вучняў Г. Отс.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Валодаў голасам вялікага дыяпазону з багатай тэмбравай афарбоўкай. Выконваў партыі высокага баса і лірычнага барытона: Раю і Вамба («Пясняр свабоды» і «Агні помсты» Э. Капа), Яўген Анегін (аднайменная опера П. Чайкоўскага), Дэман («Дэман» А. Рубінштэйна), Князь Ігар (аднайменная опера А. Барадзіна), Барыс Гадуноў (аднайменная опера М. Мусаргскага), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Рыгалета, Жэрмон («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Мефістофель («Фаўст» Ш. Гуно).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]