Цімафей Аляксеевіч Кавалёў
Цімафей Аляксеевіч Кавалёў | |
---|---|
руск.: Тимофей Алексеевич Ковалёв | |
Дата нараджэння | 3 студзеня 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 ліпеня 1981 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1942—1954 |
Званне |
![]() |
Часць | 15-ы начны лёгкабамбардзіровачны авіяполк 213-ой начной бамбардзіровачнай авіядывізіі 1-ай паветранай арміі |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Цімафе́й Аляксе́евіч Кавалё́ў (руск.: Тимофей Алексеевич Ковалёв; 3 студзеня 1918, в. Нікіціна, цяпер у Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі — 15 ліпеня 1981) — савецкі грамадзянскі і ваенны лётчык, маёр. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 3 студзеня 1918 г. у вёсцы Нікіціна ў сям'і селяніна.
Скончыў вясковую школу-сямігодку, Нікола-Пагарэлаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум, Тамбоўскую школу пілотаў грамадзянскага паветранага флоту (ГПФ). У 1939 годзе атрымаў накіраванне ў горада Курган, дзе працаваў пілотам-інструктарам вучэбнай авіяцыйнай эскадрыллі ГПФ.
У студзені 1942 г. мабілізаваны ў склад асобай заходняй авіягрупы ГПФ на Заходнім фронце. Уночы на 19 сакавіка 1942 года, прарваўшыся праз зенітнае прыкрыццё, дакладным бомбавым ударам знішчыў штаб гітлераўскай дывізіі ў раёне пасёлку Знаменка. Пры гэтым сам Цімафей быў паранены, аднак праз хуткі час вярнуўся ў строй. Дзейнічаў у раёне Вязьмы, Дарагабужу, займаючыся эвакуацыяй параненых, забеспячэннем злучэнняў, якія дзейнічалі ў нямецкім тыле.
Член КПСС з 1943 года.
З красавіка 1943 г. — у 15-м начным бамбардзіровачным авіяцыйным палку (213-я начная бамбардзіровачная авіяцыйная дывізія, 1-я паветраная армія, 3-і Беларускі фронт), да канца вайны атрымаў пасаду камандзіра эскадрыллі. Лётаў на біплане У-2 (По-2). Да ліпеня 1944 года капітан Кавалёў здзейсніў 252 начныя баявыя вылеты, даставіў партызанам 183 тоны зброі і боепрыпасаў, эвакуіраваў 205 параненых. У складзе дывізіі маёр Кавалёў удзельнічаў у вызваленні Літвы, разгроме ворага ва Усходняй Прусіі. Да мая 1945 года здзейсніў 672 вылеты.
Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 г. за ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі маёру Цімафею Кавалёву прысвоенае званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 6291).
Пасля вайны працягнуў працу ў авіяцыі. Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію ў 1950 годзе. Служыў камандзірам авіяцыйнага палка. У 1954 годзе звольнены ў запас. Працаваў настаўнікам фізкультуры ў сярэдняй школе № 2 горада Пружаны[1].
З 1957 года працаваў пілотам грамадзянскай авіяцыі на Камчатцы. Апошнія гады жыцця жыў у Маскве, дзе і памёр. Пахаваны ў Маскве на Праабражэнскіх могілках (надзел № 14). Магіла ўнесеная ў спіс аб'ектаў культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння[2].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «Залатая Зорка»
- Два ордэны Леніна
- Два ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Аляксандра Неўскага
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Медаль «За адвагу»
- медаль «За баявыя заслугі»
Зноскі
- ↑ Список ветеранов педагогического труда СШ № 2 — ГУО «Гимназия г. Пружаны» (руск.). Страницы истории. Государственное учреждение образования «Гимназия г. Пружаны». Праверана 25 лістапада 2012.(недаступная спасылка)
- ↑ Городской реестр недвижимого культурного наследия города Москвы. С. 211 (руск.). Городской реестр объектов недвижимого культурного наследия города Москвы. Праверана 26 лістапада 2012.(недаступная спасылка)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 / Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Г. П. Устюжанин, В. В. Усманов, М. М. Мозин. Золотое созвездие Зауралья. — Курган: Парус-М, 2000. — Т. 1. — ISBN 9785860471283. (руск.)
- Молоков В. С. Родное небо. — М.: Воениздат, 1977. — 141 с. — 65 000 экз. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Цімафей Аляксеевіч Кавалёў на сайце «Героі краіны» (руск.)
- Нарадзіліся 3 студзеня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Краснінскім павеце
- Памерлі 15 ліпеня
- Памерлі ў 1981 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Праабражэнскіх могілках
- Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына
- Асобы
- Ваенныя лётчыкі СССР
- Военачальнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Выпускнікі ВНУ Тамбова
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС
- Нарадзіліся ў Смаленскім раёне (Смаленская вобласць)