Цімафей Сазонавіч Гарбуноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Цімафей Гарбуноў)
Цімафей Сазонавіч Гарбуноў
Сцяг5-ы Старшыня Вярхоўнага Савета БССР
28 сакавіка 1955 — 28 сакавіка 1963
Папярэднік Іосіф Бельскі
Пераемнік Васіль Шавура

Нараджэнне 6 жніўня 1904(1904-08-06)
Смерць 8 кастрычніка 1969(1969-10-08) (65 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, гісторык, навуковы работнік
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітычная дзейнасць[d][1][2] і гісторыя[1]
Месца працы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Цімафе́й Сазо́навіч Гарбуно́ў (6 жніўня 1904, в. Саннікі, Лепельскі павет, Віцебская губерня — 8 кастрычніка 1969, Мінск) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, гісторык, акадэмік АН БССР (1959)[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 6 жніўня 1904 года ў в. Саннікі Лепельскага павета Віцебскай губерні (цяпер — Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці).

У 1919—1924 гадах працаваў на лесапільні, ільнопрадзільнай фабрыцы «Дзвіна» ў Віцебску.

Скончыў БДУ ў 1936 годзе[3].

З 1937 года — галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР, з 1939 года — рэдактар газеты «Звязда».

У 1948 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК УКП(б)[3].

У 1941—1947 гадах і 1950—1960 гадах — сакратар ЦК КПБ.

У Вялікую Айчынную вайну на палітрабоце ў Чырвонай Арміі, адзін з арганізатараў партызанскага руху на Беларусі.

У 1942—1945 гадах — рэдактар часопіса «Славяне  (руск.)», у 1949—1950 гадах — намеснік старшыні праўлення Усесаюзнага таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў  (руск.), рэдактар часопіса «Наука и жизнь  (руск.)»[3].

У 1960—1967 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР[3].

Памёр 8 кастрычніка 1969 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы па гісторыі ўтварэння БССР, уз’яднання беларускага народаў адзінай Савецкай сацыялістычнай дзяржаве, аб першых сацыялістычных пераўтварэннях у рэспубліцы[3]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Освобождённая Западная Белоруссия. — М., 1940;
  • Героическое прошлое белорусского народа. — Мн., 1945;
  • Образование Белорусской Советской Социалистической республики. — М., 1949;
  • Уз’яднанне беларускага народа ў адзінай Савецкай сацыялістычнай дзяржаве. — 2 выд. — Мн., 1952;
  • Народы братья: О связях белорусского народа с народами Прибалтики. — Мн., 1961;
  • В. И. Ленин — создатель белорусского Советского социалистического государства. — Мн., 1962

Грамадская і дзяржаўная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—1962 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1967 гадах[3]. У 1955—1963 гадах — старшыня Вярхоўнага Савета БССР[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Леніна, іншымі ордэнамі і медалямі.

Зноскі

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 19 чэрвеня 2023.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 22 чэрвеня 2023.
  3. а б в г д е ё ж Горбунов Тимофей Сазонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 160. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]