Цімафей Данілавіч Алексяйчук
Цімафей Данілавіч Алексяйчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 лютага 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 снежня 2010 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | палкоўнік, капітан, старшы лейтэнант і маёр |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Цімафей Данілавіч Алексяйчук (нар. 6 лютага 1921, Камарычы, Радагошцкая воласць, Сеўскі павет, Арлоўская губерня, цяпер Камарыцкі раён, Бранская вобласць, Расія) — савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1944 г.).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на то, што нарадзіўся ў сям'і рабочых ў Расіі, па нацыянальнасці Ц. Д. Алексяйчук з'яўляецца беларусам. У 1939 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1941 г. скончыў Ташкенцкае ваенна-пяхотнае вучылішча. З лістапада 1942 г. на Закаўказскім, Паўночна-Каўказскім і 1-м Украінскім франтах (у апошнім камандзір стралковага батальёна 197-га стралковага палка 99-й стралковай дывізіі 94-га стралковага корпуса 1-га гвардзейскай арміі.). У 1943 г. ўступіў у партыю.
31 снежня 1943 г. батальён пад камандаваннем Ц. Д. Алексяйчук першы ўварваўся ў г. Жытомір, знішчыў 10 танкаў праціўніка. Пасля вайны працягнуў службу ў савецкім войску (да 1977 г. у званні палкоўніка). У 1947 г. скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ.
Жыве ў г. Масква. Да сыходу на пенсію выкладаў у Маскоўскім эканоміка-статыстычным інстытуце.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (№ 2148)[1]
- Ордэн Леніна
- два ордэна Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- два ордэна Чырвонай Зоркі
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1
- Нарадзіліся 6 лютага
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Сеўскім павеце
- Памерлі 16 снежня
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Выкладчыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Бранскай вобласці