Цімафей Сазонавіч Гарбуноў
Цімафей Сазонавіч Гарбуноў | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
28 сакавіка 1955 — 28 сакавіка 1963 | |||
Папярэднік | Іосіф Бельскі | ||
Пераемнік | Васіль Шавура | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык | ||
Месца працы | |||
Нараджэнне | 6 жніўня 1904 | ||
Смерць | 8 кастрычніка 1969 (65 гадоў) | ||
Узнагароды |
Цімафе́й Сазо́навіч Гарбуно́ў (6 жніўня 1904, вёска Саннікі, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць — 8 кастрычніка 1969, Мінск) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, гісторык, акадэмік АН БССР (1959)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1919—1924 гадах працаваў на лесапільні, ільнопрадзільнай фабрыцы «Дзвіна» ў Віцебску.
З 1937 года галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР, з 1939 года рэдактар газеты «Звязда».
У 1948 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК УКП(б)(руск.) бел.[1].
У 1941—1947 гадах і 1950—1960 гадах сакратар ЦК КПБ.
У Вялікую Айчынную вайну на палітрабоце ў Чырвонай Арміі, адзін з арганізатараў партызанскага руху на Беларусі.
У 1942—1945 гадах Ц. С. Гарбуноў рэдактар часопіса «Славяне(руск.) бел.», у 1949—1950 гадах намеснік старшыні праўлення Усесаюзнага таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў(руск.) бел., рэдактар часопіса «Наука и жизнь(руск.) бел.»[1].
У 1960-67 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР[1].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы па гісторыі ўтварэння БССР, уз'яднання беларускага народаў адзінай Савецкай сацыялістычнай дзяржаве, аб першых сацыялістычных пераўтварэннях у рэспубліцы[1]
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Освобождённая Западная Белоруссия. — М., 1940;
- Героическое прошлое белорусского народа. — Мн., 1945;
- Образование Белорусской Советской Социалистической республики. — М., 1949;
- Уз'яднанне беларускага народа ў адзінай Савецкай сацыялістычнай дзяржаве. — 2 выд. — Мн., 1952;
- Народы братья: О связях белорусского народа с народами Прибалтики. — Мн., 1961;
- В. И. Ленин — создатель белорусского Советского социалистического государства. — Мн., 1962
Грамадская і дзяржаўная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—1962 гадах, Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1967 гадах[1]. У 1955—1963 гадах старшыня Вярхоўнага Савета БССР[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнам Леніна, іншымі ордэнамі і медалямі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарбуноў Цімафей Сазонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1997. — Т. 5. — С. 57.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Цімафей Сазонавіч Гарбуноў у базе дадзеных "История белорусской науки в лицах" Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Члены КПСС
- Выпускнікі БДУ
- Выпускнікі РАДС пры Прэзідэнце РФ
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
- Супрацоўнікі газеты «Звязда»
- Нарадзіліся 6 жніўня
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Лепельскім павеце
- Памерлі 8 кастрычніка
- Памерлі ў 1969 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Кавалеры ордэна Леніна
- Асобы
- Нарадзіліся ў Бешанковіцкім раёне
- Сакратары ЦК КПБ
- Старшыні Вярхоўнага Савета БССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
- Галоўныя рэдактары газеты «Звязда»
- Гісторыкі Беларусі
- Дзяржаўныя дзеячы БССР
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны