Цімафей Сцяпанавіч Барадзін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цімафей Сцяпанавіч Барадзін
Бородин Тимофей Степанович.jpg
Дата нараджэння 14 жніўня 1917(1917-08-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 чэрвеня 1942(1942-06-20) (24 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў партызаны
Гады службы 19411942
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Сувязі Емяльян Ігнатавіч Барыкін
Commons-logo.svg Цімафей Сцяпанавіч Барадзін на Вікісховішчы

Цімафей Сцяпанавіч Барадзін (1 (14) жніўня 1917, г. Гомель — 20 чэрвеня 1942) — партызан Вялікай Айчыннай вайны, кіраўнік аператыўнага цэнтра па каардынацыі дзейнасці падпольных груп у Гомелі, Герой Савецкага Саюза (1965)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Цімафей Барадзін нарадзіўся 1 (па новым стылі — 14) жніўня 1917 года ў Гомелі ў рабочай сям'і. Скончыў 10 класаў сярэдняй школы, у 1941 годзе — Маскоўскі паліграфічны інстытут[1]. У 1936—1941 гадах працаваў інжынерам на фабрыцы «Палесдрук» у Гомелі. У 1941 годзе ўступіў у ВКП(б). Пачатак вайны сустрэў на будаўніцтве абарончых збудаванняў у Брэсце. Вярнуўшыся ў Гомель, Барадзін звярнуўся ў партыйныя органы з просьбай аб накіраванні яго на падпольную працу. Яго просьба была задаволена, і Барадзін застаўся ў варожым тыле з задачай арганізацыі падрыўной і падпольнай працы ў Гомелі. Пачынаючы са жніўня 1941 года, Барадзін вёў актыўную працу па стварэнні падполля ў горадзе, стварыўшы гарадскі падпольны цэнтр, даводзіў заданне гаркама партыі да падпольных груп і кіраваў іх дзеяннямі[2].

Адной з першых аперацый, зробленай групай Барадзіна, была спроба падрыву элеватара, які павінны былі ажыццявіць Барадзін і яго сястра. Аднак на выхадзе з дому Барадзін быў арыштаваны. Яго сястры, у якой была выбухоўка, удалося своечасова схавацца. Ад Барадзіна запатрабавалі ў трохдзённы тэрмін прадставіць акупацыйным уладам падпісанае 18 мясцовымі жыхарамі даручальніцтва за яго як за лаяльнага да новай улады і не звязанага з падпольнымі арганізацыямі. Калі Барадзін падаў даручальніцтва з подпісамі, яму прапанавалі ўладкавацца на працу інжынерам у друкарні. У верасні 1941 года Барадзін здолеў пабываць у партызанскім атрадзе. На нарадзе з сакратаром Гомельскага гаркама Емяльянам Барыкіным было прынята рашэнне выкарыстаць друкарню, дзе працаваў Барадзін, для патрэб падпольнай працы. У начны час Барадзін сумесна з надзейнымі людзьмі пачаў друкаваць улёткі. Таксама Барадзін у друкарні вырабіў 3 пячаці розных акупацыйных ведамстваў, што дазволіла наладзіць выраб фальшывых дакументаў для падпольшчыкаў і збеглых ваеннапалонных. Група Барадзіна ўстанавіла сувязі з падпольнымі групамі на Гомельскім паравозарамонтным заводзе, электрастанцыі, дрэваабдзелачным камбінаце і шэрагу іншых прадпрыемстваў[1][2].

У канцы лістапада 1941 года група Барадзіна ўзарвала танкавую рамонтную майстэрню. Неўзабаве ёй жа быў знішчаны склад гаручага. Кватэру Барадзіна пасля гэтых акцый абшуквала гестапа, аднак вынікаў гэта не дало. Тады за кватэрай Барадзін было ўстаноўлена назіранне, а побач з ёй пасяліліся два немцы. Увосень 1941 года група Барадзіна ўзарвала рэстаран на Савецкай вуліцы. Пры выбуху загінулі дзясяткі нямецкіх афіцэраў, у тым ліку генерал. Увесну 1942 года група пачала рыхтавацца да знішчэння гарадской электрастанцыі, аднак да таго часу гестапа ішло па яе слядах. 9 мая 1942 Барадзін быў арыштаваны. 20 чэрвеня 1942 года ён быў расстраляны[1][2].

" Родныя! У апошні час пішу вам. Відаць, такі мой лёс, каб памерці ад кулі. Мама, тата, Валя, Тоня, Ліда, Ніна, Жэня, Валодзя, Аркадзь, Саша, калі я быў да каго несправядлівы - прабачце мяне. Дарагія, беражыце сябе, не крыўдзіце адзін аднаго. Тата, беражыце Тоню і Сашу. Прывітанне ў перадсмяротную гадзіну ўсім родным і знаёмым. (апошні ліст Барадзіна, напісаны ім на насоўцы за гадзіну да расстрэлу)[2] "

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года за «асаблівыя заслугі, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў» Цімафей Барадзін быў пасмяротна ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна[2].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У парку горада Гомеля ўсталяваны помнік Барадзіну. На будынках былой друкарні, фабрыкі «Палесдрук»[3] і дома, дзе ён жыў, устаноўлены мемарыяльныя дошкі. У гонар Барадзіна названа вуліца ў Гомелі[2][1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Бородин Тимофей Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 77. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Цімафей Сцяпанавіч Барадзін на сайце «Героі краіны»
  3. Открыты мемориальные доски Бородину и Ветошкину

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
  • Герои подполья. Выпуск 2. М., 1972.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.