Цімафей Цярэнцьевіч Рамашкін
Цімафей Цярэнцьевіч Рамашкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 красавіка 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 1954 (34 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Грамадзянская авіяцыя |
Гады службы | 1938—1940, 1941—1954 |
Званне |
|
Пасада | бортмеханік |
Бітвы/войны |
Савецка-фінляндская вайна, 1939—1940 Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Цімафей Цярэнцьевіч Рамашкін (15 красавіка 1919, вёска Марчанкі, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць — 8 студзеня 1954, Самалёт Лі-2 — рэйс Талін — Мінск — Ленінград) — лётчык, Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў на цагельным заводзе, жыў у Северадзвінску. У 1938 г. скончыў Ленінградскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі 3 1938 г. Скончыў Ульянаўскую авіятэхнічную школу. Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939—1040 гг. Пасля звальнення ў запас у 1940 г. працаваў у грамадзянскай авіяцыі ў Ленінградзе. У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнік абароны Ленінграда. Пасля вайны працаваў у грамадзянскім паветраным флоце, старшы тэхнік-лейтэнант у Эстонскім авіяпрадпрымстве.
Калі самалёт выконваў рэйс Талін — Ленінград, у кабіну пілотаў уварваліся ўзброеныя бандыты, якія хацелі захапіць самалёт. Выкарыстаўшы момант, Ц. Ц. Рамашкін збіў аднаго бандыта з ног і абясшкодзіў яго. Але сам быў смяротна паранены. Камандзір экіпажа і другі пілот абяззброілі другога бандыта. Пахаваны Рамашкін Ц. Ц. у Таліне. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 25.11.1954 г.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- На ўшанаванне памяці Ц. Ц. Рамашкіна пастаўлены помнік каля Мінскага аэрапорта.
- Помнік на радзіме Героя[1].
Зноскі
- ↑ Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 289—690. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Рамашкін Цімафей Цярэнцьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 300. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 289—690. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Цімафей Цярэнцьевіч Рамашкін на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 15 красавіка
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Гарадоцкім павеце
- Памерлі 8 студзеня
- Памерлі ў 1954 годзе
- Памерлі ў Таліне
- Пахаваныя ў Таліне
- Ваенныя лётчыкі СССР
- Военачальнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны