Цімафей Эфескі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цімафей Эфескі
Τιμόθεος
Апостал Цімафей. Праваслаўная ікона
Апостал Цімафей.
Праваслаўная ікона
Свецкае імя Цімафей
Дата нараджэння 17
Месца нараджэння
Дата смерці 97
Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца усе хрысціянскія канфесіі
У ліку Апосталы ад сямідзесяці, Свяшчэннамучанікі
Дзень памяці у праваслаўнай царкве 4 лютага (22 студзеня па старым стылі); у каталіцкай, пратэстанцкай, англіканскай і евангелічнай цэрквах 26 студзеня, Каталікі-традыцыяналісты24 студзеня
Падзвіжніцтва прапаведаваў Евангелле з Апосталам Паўлам у Фесалоніках, Карынфе, Філіпах і Эфесе
Маці Eunice[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цімафей (стар.-грэч.: Τιμόθεος, лац.: Timotheus; каля 17, Лістра, Галатыя, Рымская імперыя — каля 80, Эфес, Рымская імперыя) — апостал ад сямідзесяці, вучань апостала Паўла, першы біскуп эфескі[2].

Цімафей быў, як паведамляюць Дзеянні Святых Апосталаў, сынам іўдзейкі, якая звярнулася ў хрысціянства, і грэка. У Другім пасланні да Цімафея паведамляюцца імёны яго маці — Эўніка, і бабулі, таксама хрысціянкі, — Лаіда. Цімафей жыў у горадзе Лістра ў правінцыі Лікаонія. Ён звярнуўся, верагодна, пад уплывам пропаведзі апостала Паўла ў Лістры падчас яго першага падарожжа (Дз 14:5—22), каля 4849 гадоў.

Выява Цімафея, 1-га біскупа Эфескага з «Нюрнбергскай Хронікі» Хартмана Шэдэля, (1493)

Падчас свайго другога падарожжа Павел зноў наведаў Лістру і на гэты раз узяў Цімафея з сабой (Дзеянні. 14:1—3). Цімафей быў адным з самых верных і любімых вучняў апостала, Павел называў яго «мой любімы і верны ў Госпадзе сын». Цімафей, нягледзячы на ​​маладосць, выконваў шэраг важных даручэнняў апостала — ён прапаведаваў у Фесалоніках (1Фес. 1—6), настаўляў у веры ў Карынфе (1Кар. 4:17).

Вызваліўшыся з свайго першага зняволення ў Рыме, апостал Павел распачаў з Цімафеем паездку на Усход, і пакінуў Цімафея ў Эфесе біскупам. Калі Павел ізноў быў заключаны ў Рыме пад варту, Цімафей наведаў яго ў зняволенні. Пасля смерці Паўла ў 67 годзе Цімафей вярнуўся ў Эфес. Пра яго апошнія гады дакладнай інфармацыі няма, паданне паведамляе, што ён, як і яго настаўнік, памёр мучанікам каля 80 года.

Да Цімафея звернуты два пастырскія пасланні апостала Паўла (1-ае, 2-ое), якія ўвайшлі ў склад Новага Запавету.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]