Цімафей (Шрэтэр)
Цімафей (Шретэр) | |
|---|---|
| польск.: Metropolita Tymoteusz | |
| | |
|
|
|
| Адукацыя | |
| Навуковая ступень | доктар багаслоўя[d] |
| Дзейнасць | багаслоў, праваслаўны святар |
| Месца працы | |
| Імя пры нараджэнні | Георгій Шрэтэр |
| Нараджэнне |
16 мая 1901 |
| Смерць |
20 мая 1962 (61 год) |
| Пахаванне | |
Епіскап Цімафей (свецкае імя Георгій Шрэтэр; 16 мая 1901, Тамахіў, Ровенская вобласць — 20 мая 1962, Варшава) — праваслаўны дзеяч, мітрапаліт варшаўскі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэту. Служыў у прыходскай царкве ў Ланаўцах на Валыні. У 1934—1938 гадах — вайсковы святар, а ў 1938 годзе хіратанізаваны ў епіскапа Люблінскага, вікарыя Варшаўска-Холмскай епархіі. Адначасова выкладаў у Варшаўскім універсітэце гамілетыку (тлумачэнне Святога Пісання, а таксама прынцыпаў прапаведніцтва). Падчас Другой сусветнай вайны жыў у Яблачынскім манастыры. 3 1944 года епіскап Холмскі, з 1945 года — архіепіскап Беластоцкі і Бельскі, намеснік мітрапаліта Варшаўскага. У чэрвені 1948 года вярнуўся ў лона Рускай Праваслаўнай Царквы. 3 1961 года мітрапаліт Варшаўскі і усёй Польшчы[1].
Зноскі
- ↑ У Заходняй Беларусі пад польскай акупацыяй(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2020. Праверана 1 лютага 2020.
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Дактары багаслоўя
- Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 16 мая
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Ровенскай вобласці
- Памерлі 20 мая
- Памерлі ў 1962 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Праваслаўных могілках Варшавы
- Асобы
- Епіскапы Беластоцка-Гданьскай епархіі
- Епіскапы Варшаўска-Бельскай епархіі